Катынскі крыж на вайсковых могілках па вуліцы Белуша ў Гродне пашкодзілі невядомыя. Вандалы вырвалі тры мемарыяльныя таблічкі на польскай і беларускай мовах, паведаміў намеснік старшыні непрызнанага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Марэк Занеўскі ў Facebook.
Помнік прысвечаны растраляным НКУС у 1940 годзе ў Катыні (вёска пад Смаленскам), Асташкаве (горад каля Твяры) і Старабельску (горад у Луганскай вобласці Украіны) палонным польскім афіцэрам. На таблічках было напісала «Ziema z grobów katyńskich» і «Жыхарам Гродна, афіцэрам войска польскага, расстраляным у сталінскіх лагерах». На помніку засталіся імёны і прозвішчы 172 жыхароў Гродзеншчыны, якія служылі ў Войску Польскім і былі забітыя НКУС. Іх вандалы не кранулі, як і крыж.
«На жаль, барацьба с польскасцю ў Беларусі працягваецца. Нацыянальная меншасць, месца памяці, салдацкія могілкі, школы і адукацыя — усё польскае сёння разглядаецца беларускімі ўладамі як варожы элемент», — напісаў Занеўскі.
Катынскі крыж быў усталяваны ў Гродне ў лістападзе 1990 года. У 2009 годзе дзеячы Саюза палякаў усталявалі побач іншы крыж — у гонар загінулых у 1939 годзе ў час абароны Гродна. Яго вандалы пакуль не кранулі.
Руйнаванні помнікаў і пахаванняў польскіх жаўнераў пачаліся летам 2022 года. 9 ліпеня стала вядома пра руйнаванне могілак у Карэліцкім раёне (вёска Качычы), 8 ліпеня — у Ваўкавыску, 4 ліпеня — у Ашмянскім раёне (Мікулішкі), 1 ліпеня — у Бераставіцкім (Ёдкавічы).
Паводле ранейшай інфармацыі МЗС Польшчы, невядомыя таксама апаганілі польскія надмагіллі і помнікі ў Багданах, Бабровічах, Дындылішках, Іўі, Ашмянах. Агулам жа на тэрыторыі Гродзенскай вобласці знаходзіцца каля 550 месцаў пахавання польскіх вайскоўцаў, удзельнікаў нацыянальных паўстанняў і абаронцаў Гродна. Абласныя ўлады ніяк не каментуюць гэтыя падзеі.
Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы 30 чэрвеня звярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам неадкладна спыніць акты вандалізму на могілках, выявіць і прыцягнуць да адказнасці вінаватых.
«Гэта нагадвае пра самыя чорныя моманты гісторыі камунізму. Папярэднія паведамленні пра разбурэнні польскіх ваенных магіл не могуць быць успрынятыя інакш, як як наўмыснае дзеянне па далейшай дэградацыі ўзаемных адносін паміж польскай і беларускай рэспублікамі», — сказана ў заяве МЗС Польшчы, якая з’явілася на афіцыйным сайце 5 ліпеня.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…