Казачныя героі, засваенне космасу і Далёкай Поўначы: тысячы савецкіх елкавых цацак можна ўбачыць у Новым замку

У авальнай залі Новага замка адбываецца выстава елачных упрыгожанняў «Стары куфар. Прыгажуня Ёлка». Асноўная частка экспазіцыі - больш за 5000 цацак з прыватнай калекцыі віцяблянкі Наталлі Кавалёвай. Выставу дапоўнілі выцінанкамі і творамі мастацтва з фондаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.

Елкавыя цацкі на выставе. Крыніца: zviazda.by

У экспазіцыі можна ўбачыць елачныя цацкі 1930−70-х гадоў. Сярод іх цацкі на тэматыку цырка, засваення Поўначы і космаса, а таксама серыі казачных герояў.

Не толькі збірае, але і рэстаўруе

Елачныя цацкі Наталля Кавалёва пачала збіраць 13 гадоў таму. Жанчына наведала выставу віцебскай калекцыянеркі Ніны Бондаравай і ёй «адкрыўся гэты ззяючы колер ёлачнай цацкі», сказала Наталля газеце «Звязда».

Цацкі жанчына набывала рознымі шляхамі. Штосці «перападала» ад сяброў, сваякоў, суседзяў. Штосці абменьвала альбо купляла. Час ад часу да яе патраплялі цацкі з абляцелай фарбай, стратамі і дэфектамі. Таму жанчына пачала рэстаўраваць іх.

Больш за ўсё Наталля любіць рэстаўраваць фігуркі Дзедаў Марозаў і Снягурак. Сваю елку жанчына звычайна ўпрыгожвае цацкамі са свайго дзяцінства — фігуркамі дзяцей у зімовым адзенні па модзе 1960-х гадоў.

Цацкі пра засваенне космасу, поўначы, а таксама з героямі казак

Асобная вітрына прысвечана касмічнай тэме. Калі пачалі асвойваць поўнач — сталі выпускаць цацкі на гэтую тэму. Гэта, напрыклад, цацкі-якуты, белыя мядзведзі, верталёты. Акрамя гэтага ў калекцыі Наталлі серыі цацак казачных персанажаў. Гэта героі з казак «Руслан і Людміла», «Чыпаліна», «Доктар Айбаліт», «Чырвоны каптурок».

У дзіцячых садках і школах былі правілы ўпрыгожвання елкі

У перыяд з 1920-х па 1935 год навагодняя ёлка была ў СССР забаронена. На адной з вітрын прадставілі цацкі 1930-х гадоў. «Замест анёлаў - чырвонаармейцы, замест васьміканцовай Віфліемскай зоркі - савецкая пяціканцовая. З’явіўся шар з выявамі правадыроў, але потым ад такой цацкі адмовіліся», — сказала Наталля. «Тут і сярпы з молатамі, зоркі з шклярусу. Былі свае правілы, як трэба ўпрыгожваць елку ў дзіцячым садку ці школе, што зверху павінна быць, што знізу. У канцы 1930-х гадоў былі папулярныя мілітарызаваныя цацкі - танкі, самалёты».

Падчас Другой сусветнай вайны фабрыкі па вырабу цацак зачынілі альбо перавялі на выпуск ваеннай прадукцыі. Але некаторыя заводы выпускалі невялікія партыі елачных цацак.

Каму будзе цікава выстава

«Выстава будзе цікава і з пункту гледжання новых ведаў з жыцця савецкай дзяржавы, 100-годдзе якой прыпадае на канец снежня сёлетняга года. А гэта гісторыя нашай краіны. Магчыма, хтосці адкрые для сябе тыя старонкі, якія прапусціў альбо наогул не ведаў», — лічыць Наталля.

Хутка на вітрынах экспазіцыі з’явяцца QR-коды, праз якія можна будзе даведацца інфармацыю аб асобнай калекцыі ці больш падрабязна пра экспанаты, сказала старэйшая навуковая супрацоўніца Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Кацярына Арабей.

Выстава будзе працаваць да 15 студзення 2023 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025