Навіны

«Не звальняюць, а прафілактуюць». У школах Гродна заняліся настаўнікамі - за подпісы на выбарах-2020

Супрацоўнікаў устаноў адукацыі ў Гродзенскай вобласці, якія ў 2020 годзе падпісаліся за альтэрнатыўных кандыдатаў, будуць «прафілактаваць». Адпаведныя анкеты апублікаваў Руслан Абрамчык, начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Так ён адрэагаваў на публікацыю аднаго з Telegram-каналаў.

У школу № 18 Гродна нібыта з КДБ прыйшлі спісы на звальненне супрацоўнікаў, якія падчас перадвыбарчай кампаніі 2020 года ставілі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў. Пра гэта паведаміў 30 лістапада Telegram-канал «Честный Гродно». Спісы, паводле звестак канала, былі прадастаўлены з ЦВК. У 18-й школе было 20 настаўнікаў, якім пагражала звальненне.

«Выклікаюць да дырэктара па адным з патрабаваннем падпісаць, што ты рэальна падпісваўся за альтэрнатыўнага кандыдата. Усё гэта называецца „Прадпісанне на працягненне кантракту“», — працытаваў канал крыніца.

«Вельмі сумнеўна»

Неўзабаве на публікацыю адрэагаваў Telegram-канал «Желтые Сливы».

«Аднак вельмі сумнеўна, што прама 20 чалавек узялі і звольнілі, любая школа б стала. Хутчэй за ўсё, ім не падоўжаць кантракт — камусьці раней, камусьці пазней. А як вы хацелі? Атрымліваць грошыкі з бюджэту і адначасова тапіць за праціўнікаў улады? Нажаль, так не будзе», — паабяцалі аўтар.

«Не звальняюць, а прафілактуюць»

Публікацыю «Желтых Слив» зрэпосціў Руслан Абрамчык, начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Таксама ён пракаментаваў інфармацыю «Честного Гродно».

«Не ў школе N18, а па ўсёй вобласці, не звальняюць, а прафілактуюць, і не КДБ, а наймальнікі. Каб не стаялі потым нашы калегі ля знакамітых дзвярэй, бо тады сапраўды прыйдзецца звальняць за ўчыненне правапарушэння, з педагагічнай дзейнасцю несумяшчальнага. <…> Адным з падстаў скасавання працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка з’яўляецца здзяйсненне працаўніком, які выконвае выхаваўчыя функцыі, амаральнай правіны, несумяшчальнага з працягам дадзенай працы».

«Меры прэвентыўнага ўздзеяння»

Абрамчык апублікаваў дакумент, у якім паведамляецца, што кіраўнікам устаноў адукацыі трэба ў тым ліку весці прафілактычную працу з супрацоўнікамі і тлумачыць нормы адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за парушэнне заканадаўства Беларусі. Акцэнт рабілі на «народныя» ч.1 арт. 24.23 КаАП і ч. 2 арт. 19.11 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў і распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пры неабходнасці трэба выкарыстоўваць у дачыненні да работнікаў «меры прэвентыўнага ўздзеяння».

Акрамя гэтага, Абрамчык выклаў памятку. У ёй прапісана адказнасць па арт. 19.11 КаАП, ст. 24.23 КаАП, ст. 130 КК, ст. 292 КК, ст. 293 КК, арт. 342 КК, ст. 361 КК, ст. 361−4 КК. Унізе была прыпіска «з памяткай азнаёмленая» — і подпісы настаўнікаў.

«Такую памятку чытаюць педагогі, дворнікі і тэхнічныя работнікі. Дакладна так жа кожны супрацоўнік устаноў адукацыі вобласці пад роспіс азнаемлены са зместам артыкулаў КК па злачынствах карупцыйнай скіраванасці. Каб не дапусціць сітуацыі „я не ведаў“», — напісаў Абрамчык.

Таксама Руслан выклаў лісты правядзення прафілактычнай гутаркі. Супрацоўнік распісаўся ў ім пры сведках. Дырэктары таксама даюць справаздачу аб праведзеных гутарках.

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025