Сядзіба ў Жалудку. Фота www.tripadvisor.ru
У Гродзенскім абласным судзе ліквідуюць мясцовы фонд «Фонд захавання і развіцця аб’ектаў культурнай спадчыны». Рашэнне аб гэтым прымуць 9 снежня.
Арганізацыя зарэгістраваная ў 2017 годзе ў гарадскім пасёлку Жалудок Шчучынскага раёна.
Фонд адкрылі ўладальнікі сядзібы Святаполк-Чацвярцінскіх у пасёлку Жалудок. Сям’я з Расіі выкупіла яе ў 2014 годзе на аўкцыёне. У планах была рэканструкцыя сядзібы пад турыстычны цэнтр рэгіёна з адкрыццём гасцініцы і музея. У 2020 годзе стала вядома, што планы ўладальнікаў памяняліся. Новыя ўласнікі змаглі зацвердзіць з Мінкультуры праект зон аховы комплексу былога палаца, і працы прыпыніліся. Гэта выклікала прэтэнзіі мясцовай улады. Пракуратура Шчучынскага раёна ў інтарэсах дзяржавы прад’явіла ўласнікам іск аб канфіскацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. У 2021 годзе яго задаволілі і зноў спрабуюць прадаць сядзібу з аўкцыёну.
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Традыцыі гасціннасці», якое належала ўладальнікам, ліквідавалі ў красавіку 2021 года.
Апошні ўладальнік Жалудка і наваколля Людвіг Святаполк-Чацвярцінскі пабудаваў у 1908 годзе палац у стылі неабарока. У комплекс уваходзілі парк, флігель, млын і цэлы шэраг дапаможных пабудоў. Пасля 1939-га палац перайшоў савецкім вайскоўцам, затым нямецкім акупантам. Пазней там была вайсковая частка і адно з падраздзяленняў Нацыянальнай акадэміі навук — прадпрыемству «Конус». У 2014 годзе яго прадалі з аўкцыёну.
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…