«Белтэлекам» сочыць за табой. У Гродне ўсталююць яшчэ амаль 1000 вулічных камер

Да канца 2023 у Гродне плануюць падключыць 160 камер вулічнага назірання, а ў першым паўгоддзі 2023 года падключаць яшчэ больш за 800. Манапалістам у сістэме вулічнага назірання ў Беларусі стаў «Белтэлекам».

Камеры ўсталёўваюць на ўсіх выездах і ўездах у горад, у месцах масавага збору людзей, на цэнтральных гарадскіх плошчах, у парках, у аэрапорце, на чыгуначным і аўтавакзале, удакладніў для «Гродна Плюс» начальнік гродзенскага занальнага вузла электрасувязі філіяла «Белтэлекам» Юрый Басько. Зараз да сістэмы маніторынгу штодня падключаюць каля 20 камер.

З 2018 года «Белтэлекам» укараніў паслугу «Відэакантроль». Камеры для аддаленага назірання усталёўваюць у шматкватэрных дамах, на прадпрыемствах. Назіранне можа адбывацца ў рэжыме рэальнага часу, ёсць доступ да архіву за апошнія 30 сутак. У гродзенскім філіяле «Белтэлекама» да паслугі падключылі больш за 26 тысяч абанентаў.

У ліпені 2022 года паведамлялі пра 3000 усталяваных у горадзе камерах. У гэты лік уваходзілі вулічныя камеры ў грамадскіх месцах, на дарогах, у 150 шматпавярховіках і на стратэгічных аб’ектах. Пры тым годам раней, у сярэдзіне 2021, было вядома ўсяго пра 20 камер, усталяваных у Гродне гарадскім ЖКГ пераважна ў цэнтры горада. У канцы 2021 года паведамлялі ўжо аб парадку 800 камерах відэаназірання ў горадзе.

Як могуць выкарыстоўваць камеры

У Беларусі з 2017 года існуе Рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі (РСМГБ) на аснове тэхналогіі Kipod ад кампаніі Synesis. Да 25 лютага 2022 за яе адказвала даччыная кампанія Synesis — «24×7 Паноптес». З 25 лютага за РСМОБ стаў адказваць «Белтэлекам».

Тэхналогія Kipod дазваляе распазнаваць людзей па тварах, аўтаматычна апрацоўваючы інфармацыю з камер відэаназірання. Таксама дзякуючы ёй можна адсачыць перамяшчэнні канкрэтнага чалавека за 10−30 секунд. Больш часу, да прыкладу, пяць хвілін, можа спатрэбіцца, каб адсачыць перамяшчэнні чалавека за вялікі перыяд, напрыклад, у некалькі месяцаў. Такім чынам можна знаходзіць злачынцаў - кішэннага злодзея, вандала.

Эфектыўнасць распазнавання залежыць ад тэхнічных паказнікаў камеры, якасці малюнка, асвятлення. Колькі камер падключана да Kipod, не паведамляецца.

В 2021 году BYPOL заяўляў, што тэхналогія выкарыстоўваецца сілавікамі для распазнавання і пошуку людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэстах. Тады кампанія-распрацоўнік гэта адмаўляла.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024