Навіны

Вайна з Хагі Вагі ў Беларусі працягваецца: цацкі прыбіраюць з крамаў і афіш, спасылаючыся на расійскіх псіхолагаў і Дугіна

Некалькі ініцыятыўных груп звярнуліся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю з просьбай даць ацэнку ўплыву на псіхіку дзяцей цацкі Хагі Вагі, паведамляе Sputnik.by. У выніку забаранілі 29 партый тавараў з персанажам. Акрамя таго, з цацкай актыўна змагаецца знаёмая гродзенцам Вольга Бондарава. Але, як паказвае практыка, не заўсёды паспяхова.

Беларусы звярталіся ў Міністэрства адукацыі, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і іншыя ведамствы па «пытанню абароны дзяцей ад прадукцыі і інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю».

Яны прасілі правесці экспертызу і вывучыць уздзеянне цацкі Хагі Вагі на дзіцячую псіхіку. А таксама — забараніць яе распаўсюд. «Усе ведамствы, акрамя галоўнага кантрольнага органа краіны, падышлі да вырашэння гэтай праблемы фармальна, адказваючы заяўнікам выключна ў межах сваёй кампетэнцыі», — сцвярджае Sputnik.by.

Хагі Вагі - персанаж камп’ютарнай гульні «Рорру Playtime» 2021 года ў жанры «выжыванне ва ўмовах жахаў». Пасля гульні пачалі прадаваць мяккія цацкі ў выглядзе персанажа.

Што не так з Хагі Вагі?

Два расійскіх спецыялісты — доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Понкін (ён жа выступаў супраць Хэлоўіна ў Расіі - Hrodna.life) і доктар псіхалагічных навук, прафесар Вера Абраменкова (выступала супраць «цыфравізацыі» школ — Hrodna.life) — правялі даследаванне Хагі Вагі.

Экспертыза заключыла, што цацка «фармуе вобраз агрэсіі, жорсткасці, драпежнага і бязлітаснага зла». Цацка мае памер падобны з ростам дзіцяці-падлетка, таму пры гульні з ёй нібыта выяўляецца эфект «ідэнтыфікацыі з агрэсарам». Такое ўздзеянне «разбуральна для псіхічнага здароўя дзіцяці, можа выклікаць незваротныя наступствы, праявіцца пазней у неасэнсаваных устаноўках на прымяненне агрэсіі, прывесці да паталагічным праблемах у яго жыцці». На гэтую экспертызу і спаслаліся беларускія ведамствы.

Скончылася забаронай

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі правёў кантрольныя мерапрыемствы ў сямі прадаўцоў цацак Хагі Вагі. Знайшлі некаторыя парушэнні - напрыклад, адсутнасць маркіроўкі. Таму забаранілі продаж 29 партый (782 штукі) прадукцыі з тэматыкай Хагі Вагі. Гэта цацкі, сумкі і галаўныя ўборы для дзяцей.

Як яшчэ змагаюцца з Хагі Вагі?

Персанаж хорар-гульні Poppy Playtime Хагі Вагі з’явіўся на навагодняй афішы Гомельскага тэатра лялек — неўзабаве яго прыбралі. Таксама персанажа прыбралі з афішы святкавання Новага года на МТЗ па наводцы Вольгі Бондаравай. Але ў праграме яны засталіся.

Таксама супраць цацак выступіў начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык, спасылаючыся на рускага філосафа, ідэолага еўразіўства Аляксандра Дугіна. «Такія цацкі - насенне будучых праблем з сацыялізацыяй і даверам да людзей і свету. Іх прыдумалі перанасычаныя адрэналінам дарослыя для сваіх ледзянячых душу забаў», — лічыць Руслан Абрамчык.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025