Навіны

Плацяць грошы, даюць кватэру, возяць на працу: у Гродзенскім раёне больш за 1000 незакрытых вакансій у вёсках

У Скідзелі шукаюць амаль 50 аператараў птушкафабрык і механізаваных ферм. Таксама там патрэбныя больш за 20 грузчыкаў і 43 апрацоўшчыка птушак. На некаторых гаспадарках у Гродзенскім раёне заробак складае ад 1,5 да 2 тыс. рублёў, але пры гэтым застаецца больш за 1000 вакансій, паведаміла «Перспектыва».

Трактар у полі. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: topwar.ru

У топе вакансій для спецыялістаў - бухгалтар, лекар, педагог дадатковай адукацыі, педагог псіхолаг. У аграгарадках патрэбны ветэрынары, медсёстры, памочнікі выхавацеля ў дзіцячыя садкі, настаўнікі.

Але ў многіх з гэтых вакансій зарплата значна ніжэйшая, чым у ветэрынатараў і трактарыстаў. Педагогу дадатковай адукацыі ў Скідзелі гатовыя за палову стаўкі плаціць 250−300 рублёў. Сацыяльнаму педагогу ў Скідзелі таксама прапануюць палову стаўкі за 290−340 рублёў. Педагогу-псіхолагу ў скідзельскі дзіцячы сад прапануюць за паўстаўкі 242−354 рублі.

У Скідзелі патрэбны 43 кіроўцы. У вёсках Гродзенскага раёна патрэбныя 27 кіроўцаў і 36 трактарыстаў, нягледзячы на тое, што сезон палявых працаў скончыўся.

Чыноўніца: «Узровень аплаты працы не благі»

«Ваканскій у раёне дастаткова. Ды і ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі ўзровень аплаты працы ў нас не благі. У некаторых гаспадарках — ад 1,5 да 2 тыс. рублёў», — сказала кіраўнік аддзела дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага райвыканкама Нэлі Міцура.

Паводле яе словаў, высокі ўровень заробкаў у вытворчым кааператыве імя Крамко. Зараз там шукаюць аператара жывёлагадоўлечскага комплекса, ветэрынара і трактарыста. Заробак ад 700 рублёў да 2 500. У аб’яве пазначана, што ветэрынарны лекар можа атрымаць 1500 — 2500 рублёў. Такія ж грошы прапаноўваюць механізатару.

Напрыклад, у сельскагаспадачым вытворчым кааператыве (СВК) «Зарэчны-Агра», шукаюць ветэрынара і трактарыста. Ім гатовыя плаціць 1,5 тыс. рублёў. Скідзельская птушкафабрыка шукае намесніка галоўнага інжынера з аплатай 1,4 — 1,7 тыс.рублёў. У СВК «Ніва-2003» патрэбен трактарыст, заробак 800 — 2000 рублёў.

Калі могуць заплаціць максімальны заробак

«Трэба разумець, што грошы неабходна зарабіць. Мяркуецца, што па максімуму праца аплачваецца, калі работнік мае стаж, выконвае паказчыкі, праяўляе ініцыятыву», — сказала Нэлі Міцура. Аркамя гэтага на заробак уплывае сезоннасць. «Як правіла, летам ідуць асноўныя працы, людзі зарабляюць больш, чым зімой».

На думку Міцуры, людзі заўсёды хочуць большага. «Напрыклад, у аддзел занятасці звяртаюцца людзі з агульнай базавай адукацыяй, але працу шукаюць з аплатай не менш за 1 тыс. рублёў».

Што цікавіць людзей акрамя заробкаў

Акрамя грошай людзей цікавяць умовы працы, аддалённасць ад месца жыхарства, графік працы. Таксама людзі глядзяць на магчымасці звязаныя з сям’ёй: паспець адправіць дзяцей у школу і правесці разам два выхадныя дні. Некторых цікавіць кар’ерны рост. «Людзі з высокімі амбіцыямі згодныя ісці на невялікія аклады, але з перспектывай роста».

Моладзь пасля адпрацоўкі ўцякае з вёскі

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Гродзенскага раёна бяруць на працу выпускнікоў вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных установаў. Кіраўнікі кажуць, што ў моладзі няма матывацыі. Але яшчэ горш для прадпрыемства, калі яно ўкладае ў маладога спецыяліста сілы, сродкі, выдаткоўвае час, а той, адпрацаваўшы, сыходзіць з прафесіі.

Як закрываюць патрэбы ў кадрах

Заробак застаецца галоўным крытэрам, на які глядзіць чалавек. «На птушкафабрыцы ў Скідзелі заробак вышэй за 1000 руб., але пры гэтым там больш за 100 вакансій. Каб закрываць патрэбы ў кадрах, прадпрыемства прадастаўляе транспарт, які возіць працоўных з Гродна і нават з іншых райцэнтраў» — сказала Міцура.

«Мы ствараем усе ўмовы для сваіх работнікаў. Выдзяляем жыллё, годна аплачваем працу. Прычым не толькі спецыялістаў. Механізатар прыйдзе — кватэру атрымае. Але вялікага патоку няма. Не вельмі хочуць людзі ісці на ферму», — сказаў старшыня СВК «Азёры Гродзенскага раёна» Аляксандр Шышко. — Другое пытанне — адказнасць. Працаваць, да прыкладу, ветэрынарам на комплексе — гэта не тое ж, што лячыць сабачак і коцікаў. І роды трэба ўмець прыняць, і паслед аддзяліць. Да гонару нашай гаспадаркі, усе вакантныя пасады аграномаў, заатэхнікаў і ветэрынарных лекараў занятыя".

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024