Стаяць на мяжы прыйдзецца яшчэ даўжэй. У Шэнгенскай зоне з 2023 года запусцяць новую сістэму кантролю

Час памежнага кантролю ў краінах Шэнгенскай зоны можа павялічыцца ў чатыры разы. Прычына — у траўні 2023 года плануюць запусціць сістэму кантролю за ўездам і выездам грамадзян трэціх краін The Entry/Exit System (EES).

Польскі памежны слуп. Ілюстрацыйнае фота.

EES — аўтаматызаваная сістэма рэгістрацыі грамадзян дзяржаў, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз і прыязджаюць з кароткатэрміновымі візітамі. Там будуць рэгістраваць тых, хто ўязджае па кароткатэрміновай візе і тых, хто мае права бязвізавага ўезду.

Што зменіцца са з’яўленнем сістэмы

EES павінна эканоміць час, бо аўтаматызуе працэдуру праходжання памежнага кантролю. Са з’яўленнем сістэмы не будзе патрэбы ставіць штамп аб перасячэнні мяжы ў пашпарт.

Сістэма будзе фіксаваць адмовы ва ўездзе і тэрміны перабывання замежнікаў у краінах Еўрасаюза. Яна павінна эфектыўней выяўляць асобаў, якія правялі ў ЕС больш дазволенага часу і тых, хто выкарыстоўвае падробленыя дакументы.

Таксама сістэма збірае і захоўвае персанальныя дадзеныя каб садзейнічаць перадухіленню, выяўленню і раследаванню тэрарыстычных пагрозаў і злачынстваў.

Абяцаюць эканомію часу, але ўсё можа быць наадварот

Генеральный сакратарыят Савета Еўрасаюза падрыхтаваў сбор каментараў па выніках тэставання новай сістэмы. Улады Аўстрыі сцвярджаюць, што час праходжання мяжы пры выкананні працэдур EES павялічыцца ў два разы. Улады Германіі таксама прагназуюць, што час на пераход мяжы значна вырасце.

Палякі лічаць, што час праходжання памежнага кантролю павялічыцца з 30 секунд да двух хвілін. Такую ж думку выказалі ўлады Славеніі, бо звязваюць гэта з тым, што павялічыць колькасць стоек на памежных пунктах фізічна немагчыма. У дадатак да гэтага Еўрасаюз не фінансуе гэтыя працы.

Дзе ўжо гатовыя працаваць па новай сістэме

У Італіі плануюць усталяваць у аэрапортах каля 600 кіёскаў самаабслугоўвання.

Выкарыстоўваць EES пагадзіліся 28 краін: Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Італія, Латвія, Ліхтэнштэй, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Іспанія, Швецыя і Швейцарыя.

Харватыя, Кіпр і Ірландыя адмовіліся далучацца да сістэмы, хоць і з’яўляюцца членамі Еўрасаюза. Ісландыя, Нарвегія, Швейцарыя і Ліхтэнштэйн далучыліся да праекту: яны не ўваходзяць у склад Еўрасаюза, але ўваходзяць у Шэнгенскую зону.

Якую інфармацыю будзе збіраць EES

Падчас перасячэння мяжы сістэма будзе збіраць:

  • іфармацыю з дакумента (поўнае імя, дата нараджэння і іншую асабістую іфармацыю);
  • дата і месца ўезда альбо выезду;
  • біяметрычныя дадзеныя (фота і адбіткі пальцаў);
  • іфармацыю аб адмове ўезду, калі такая будзе.

Калі падарожнік адмовіцца фатаграфавацца альбо здымаць адбіткі пальцаў, то яго могуць не прапусціць у краіну, якая карыстаецца EES.

Колькі будуць захоўвацца дадзеныя і хто будзе мець да іх доступ

Дадзеныя будуць захоўвацца тры гады. Калі чалавек не выехаў у патрэбны тэрмін — пяць гадоў. Доступ да інфармацыі і персанальных дадзеных будуць мець нацыянальныя органы ўлады — памежныя, візавыя, іміграцыйныя. Таксама дадзеныя могуць перадаць у Еўрапол.

Каб чалавек мог праверыць, колькі дзён побыту ў яго засталося, будзе працаваць анлайн-сэрвіс.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025