Расійскі бізнесмен выкупіў палац ў Дзятлаве. Ён заплаціў за яго, як за некалькі пачак кавы

Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве 29 лістапада прадалі з аўкцыёна за 100 рублёў. Новы ўладальнік — бізнесовец з Расіі, які неаднаразова наведваў Беларусь, але на аўкцыён не прыехаў, паведаміў «Вечерний Гродно». Раней палац не маглі прадаць каля шасці гадоў, бо не было ахвотных яго набываць.

Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве. Фота: Hrodna.life

Што новы ўладальнік плануе арганізаваць у будынку, дакладна невядома. Магчыма, там адкрыюць рэабілітацыйны цэнтр альбо іншую ўстанову для дапамогі людзям, бо раней там размяшчаўся шпіталь, сказала прадстаўніца расійскага бізнесмена Святлана. Новы ўласнік, з яе словаў, дакладна не хоча рабіць з палаца камерцыйны аб’ект.

Паводле словаў жанчыны, нягледзячы на тое, што палац не выкарыстоўваўся апошнія шэсць гадоў, ён захаваўся ў добрым стане.

На аўкцыён зарэгістраваўся адзін удзельнік

Будынак прадалі 29 лістапада 2022 года. На аўкцыён зарэгістраваўся толькі адзін удзельнік. У такім выпадку таргі не адбываюцца, а ўдзельнік даплочвае 5% да пачатковай цаны. У выніку будынак прадалі за 100 рублёў.

Новы уладальнік атрымаў права арэнды будынкам на 50 гадоў. Плошча палаца — 1527 кв.м. Агульная плошча ўчастка — 41 сотка. У бізнесоўца ёсць не больш за два гады, каб распрацаваць праектную дакументацыю на правядзенне рэкнструкцыі альбо капітальнага рамонту. Будаўнічыя працы трэба правесці цягам пяці гадоў.

Калі пабудавалі палац

Будаваць палац пачаў бацька дзяржаўнага дзеяча ВКЛ Ульрыка Крыштафа Радзівіла. Будаўніцтва пачалося на месцы спаленага шведскімі войскамі драўлянага замка ў 1751 годзе. Раней палац быў упрыгожаны двума бакавымі трох’яруснымі вежамі.

У канцы XVIII стагоддзя палацава-паркавы комплекс Радзівілаў перайшоў во ўладанне Солтанаў. Адам Солтан быў ўдзельнікам паўстання ў 1831 года і за яго ўдзел у паўстанні палацава-паркавы ансамбль канфіскавалі.

Пасля ў будынку размяшчаліся казармы, затым школа, а ў 1930 годзе былы палац ператварылі ў прытулак для дзяўчынак. З 1938 па 2010 год у будынку размяшчалася гарадская стаматалогія. Палацавы корпус і цяпер практычна захоўвае першапачатковы выгляд.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024