Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве 29 лістапада прадалі з аўкцыёна за 100 рублёў. Новы ўладальнік — бізнесовец з Расіі, які неаднаразова наведваў Беларусь, але на аўкцыён не прыехаў, паведаміў «Вечерний Гродно». Раней палац не маглі прадаць каля шасці гадоў, бо не было ахвотных яго набываць.
Што новы ўладальнік плануе арганізаваць у будынку, дакладна невядома. Магчыма, там адкрыюць рэабілітацыйны цэнтр альбо іншую ўстанову для дапамогі людзям, бо раней там размяшчаўся шпіталь, сказала прадстаўніца расійскага бізнесмена Святлана. Новы ўласнік, з яе словаў, дакладна не хоча рабіць з палаца камерцыйны аб’ект.
Паводле словаў жанчыны, нягледзячы на тое, што палац не выкарыстоўваўся апошнія шэсць гадоў, ён захаваўся ў добрым стане.
На аўкцыён зарэгістраваўся адзін удзельнік
Будынак прадалі 29 лістапада 2022 года. На аўкцыён зарэгістраваўся толькі адзін удзельнік. У такім выпадку таргі не адбываюцца, а ўдзельнік даплочвае 5% да пачатковай цаны. У выніку будынак прадалі за 100 рублёў.
Новы уладальнік атрымаў права арэнды будынкам на 50 гадоў. Плошча палаца — 1527 кв.м. Агульная плошча ўчастка — 41 сотка. У бізнесоўца ёсць не больш за два гады, каб распрацаваць праектную дакументацыю на правядзенне рэкнструкцыі альбо капітальнага рамонту. Будаўнічыя працы трэба правесці цягам пяці гадоў.
Калі пабудавалі палац
Будаваць палац пачаў бацька дзяржаўнага дзеяча ВКЛ Ульрыка Крыштафа Радзівіла. Будаўніцтва пачалося на месцы спаленага шведскімі войскамі драўлянага замка ў 1751 годзе. Раней палац быў упрыгожаны двума бакавымі трох’яруснымі вежамі.
У канцы XVIII стагоддзя палацава-паркавы комплекс Радзівілаў перайшоў во ўладанне Солтанаў. Адам Солтан быў ўдзельнікам паўстання ў 1831 года і за яго ўдзел у паўстанні палацава-паркавы ансамбль канфіскавалі.
Пасля ў будынку размяшчаліся казармы, затым школа, а ў 1930 годзе былы палац ператварылі ў прытулак для дзяўчынак. З 1938 па 2010 год у будынку размяшчалася гарадская стаматалогія. Палацавы корпус і цяпер практычна захоўвае першапачатковы выгляд.