Пацярпелымі па крымінальных справах за дзесяць месяцаў бягучага года ў вобласці праходзіць 85 непаўналетніх. У дачыненні да паловы з іх здзяйсняліся злачынствы, звязаныя з гвалтоўнымі дзеяннямі сэксуальнага характару. Часцей за ўсё пацярпелымі станавіліся дзеці ва ўзросце 12−15 гадоў. Але былі і злачынствы ў дачыненні да дзяцей 7−10 гадоў, паведамляе «Гродзенская праўда».
Абвінавачанымі па такіх справах праходзіць больш за 60 чалавек. 20 з іх раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці. Каля 40% абвінавачаных у момант здзяйснення злачынства былі п’яныя.
Дзесяць непаўналетніх падвергліся сэксуальнаму гвалту ў сям'і. Абвінавачанымі па такіх справах праходзяць часцей за ўсё сужыцелі маці, айчымы, у адным выпадку — біялагічны бацька.
Колькасць злачынстваў вырасла
Такіх злачынстваў у цэлым па Беларусі выяўляюць усё больш. Гэта ўдаецца дзякуючы тэхнічным і аператыўных магчымасцяў.
У сувязі з падвышанай грамадскай небяспекай у шасці артыкулах КК вылучаныя крымінальна каральныя дзеянні па фактах здзяйснення злачынстваў у дачыненні да непаўналетніх, а ў шэрагу артыкулаў у дачыненні да заведама малалетніх, гэта значыць у дачыненні да дзяцей да 14 гадоў. Санкцыя прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Змагацца будуць праз маральнае выхаванне
У праблемы прафілактыкі злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці дзяцей ёсць два складнікі. Дзеці сапраўды становяцца ахвярамі сэксуальнага гвалту. З іншага — некаторыя добраахвотна ўступаюць у палавыя адносіны да 16 гадоў, адзначаюць улады.
Таму яны збіраюцца заняцца маральным выхаваннем навучэнцаў для прафілактыкі ранняга пачатку палавога жыцця. Гэта прыкладна трэць злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці. Таксама збіраюцца фарміраваць навыкі бяспечных паводзін у дзяцей і займацца прафілактыкай педафіліі. У школах правядуць адпаведныя мерапрыемствы. Акрамя таго, ўдасканальваюць працу педагогаў і псіхолагаў. Працягнуць анкетаванне дзяцей, якія трапляюць ва ўразлівыя катэгорыі. Таксама будуць працаваць з бацькамі.