У Гродне 26 лістапада на Маставой, 31А — у маленькім будынку за крамай пальчатак «Акцэнт» — адкрылася кавярня Pink. Уладальнікі паабяцалі знаёмых гродзенцам барыста, разнастайнасць алкаголю і сіропаў для кававай карты, а таксама прыгожыя і смачныя дэсерты. Новую ўстанову заўважыў Telegram-канал «Туси в Гродно».
Аб хуткім адкрыцці ўладальнікі абвясцілі ў жніўні 2022 года. Тады ж яны падалі абсталяванне для другога Latte art battle ў Гродне.
«У самым сэрцы Гродна»
«Тры месяцы доўгай і карпатлівай працы, і мы на фінішнай прамой. Знайшлі паcуючае месца ў самым сэрцы Гродна, сабралі дружную каманду, прадумалі кожны момант да дэталяў. Гэта будзе нешта неверагоднае, і зайшоўшы да нас, вы пра нас дакладна не забудзеце… Панарамны від, неонавы колер, духмяная кава, смачная ежа, моцны алкаголь і ўсмешлівыя барыста — рэчы, якія вы сапраўды адчуеце з першых секунд у Pink», — абяцаюць уладальнікі.
Да сняданку — келіх віна
У афармленні - шмат элементаў ружовага колеру: кветкі, плакаты, вазы.
У меню — тосты, тар-тар, брускета, салаты, сырнікі, лянівыя варэнікі. Ёсць дэсерты: суфле і тарты. Да сняданку тут можна ўзяць келіх віна.
Ёсць спецыяльныя зімовыя прапановы — гарачыя аўтарскія безалкагольныя і алкагольныя напоі. Акрамя таго — чай, кава, віно, напоі і кактэйлі.
У гонар адкрыцця тром гродзенцам падарылі сертыфікаты па 30 BYN на ўсе меню.
Кавярня Pink працуе:
ПН-СБ — 10:00 — 23:00
НД — 10:00 — 21:00
Чытайце таксама: «Маладосць», якая чаго-небудзь хоча. На Маставой адкрылася новае месца: яно пра ежу і атмасферу