У Гродзенскай вобласці складанасці з вырабленнем «папяровых» пашпартоў. З-за тэхнічных нюансаў і адсутнасці аднаго з кампанентаў пашпарт у паскораным парадку зрабіць немагчыма, паведаміла Упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.
Які менавіта кампанент адсутнічае, ва УУС не паведамілі. Як альтэрнатыву грамадзянам прапануюць рабіць біяметрычныя дакументы — пластыкавы ID. У іншым выпадку прыйдзецца чакаць месяц — тэрмін вырабніцтва традыцыйнага пашпарта без паскарэння.
Праблема ёсць не толькі ў Гродне
«Выдача пашпартоў старога ўзору працягваецца, толькі вырабляюць дакумент у месячны тэрмін. Біяметрычныя дакументы можна атрымаць нашмат хутчэй», — сказаў парталу tochka.bу кіраўнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Андрэй Бягун.
Як даўно ў Беларусі робяць біяметрычныя дакументы і пашпарты
Выдаваць біяметрычныя ID-карткі і пашпарты пачалі з 1 верасня 2021 года. Да гэтага часу выдачу адкладалі тры разы. У тэставым рэжыме каля сотні пашпартоў выдалі яшчэ ў кастрычніку 2020 году. Але ў пачатку 2021 году ўсё спынілася.
Навошта патрэбны біяметрычныя ID-картка і пашпарт
ID-картка — унутраны дакумент які пацвярджае асобу. Біяметрычны пашпарт гэта дакумент, які падобны на звычайны пашпарт, але ўтрымлівае біяметрычную інфармацыю. Ён патрэбны для выезда і ўезда ў Беларусь. Калі чалавек не плануе нікуды падарожнічаць, ён цяпер наогул не абавязаны мець пашпарт — для жыцця ў краіне хопіць аднаго ID.