З пачатку 2022 года ў санаторыях Беларусі адпачылі больш за 15,5 тыс. замежнікаў. Рост экспарту санаторна-курортных паслуг вырас на 204% за дзевяць месяцаў 2022 года. На зімовыя святы замежнікі таксама браніруюць пуцёўкі ў санаторыі Гродзеншыны, паведаміла «Гродзенская праўда».
Чаму замежнікі паехалі ў санаторыі
Больш замежнікаў пачало прыязджаць з красавіка 2022 года — тады Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб бязвізавым уездзе ў Беларусь для жыхароў Літвы, Латвіі, а пазней — Польшчы і Эстоніі. Пра гэта сказаў кіраўнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лекаванні насельніцтва Анатоль Ганчар.
65% гасцей — замежнікі
Папулярныя сярод замежнікаў санаторыі «Радон» (Дзятлаўскі раён) і «Парэчча» (Гродзенскі раён). У «Радоне» ў 2022 годзе аздаравіліся больш за 400 чалавек з Літвы і Латвіі. З Расіі там адпачылі больш за 4000 чалавек, сказаў кіраўнік аддзела маркетынгу філіяла «Санаторый «Радон» ААТ «Белаграздраўніца» Яўген Емельянчык.
Паводле яго словаў, на Новы год большасць пуцёвак ужо распрадалі. Каля 65% усёй колькасці гасцей — замежнікі. У санаторый плануюць прыехаць не толькі па бязвізе, а яшчэ з Расіі, Арменіі, Фінлядыі, Балгарыі, Германіі.
У санаторыі «Парэчча» ў 2022 годзе колькасць адпачываючых вырасла больш чым у два разы ў праўнанні з 2021 годам. На адпачынак прыязджалі з краін Балтыі і Азербайджана. Валютная выручка вырасла больш чым на 270%. У санаторыі спадзяюцца, што гэта не канчатковая лічба, бо браніраваць месцы ў санаторыях будуць яшчэ ў снежні, сказала кіраўнік аддзела маркетынгу санаторыя «Парэчча» Таццяна Курман.
Колькі ўсяго людзей прыехала ў санаторыі па бязвізе
За шэсць месяцаў бязвіза беларускія санаторыі прыехалі амаль дзве тысяч чалавек з Літвы, Латвіі і Польшчы. У 2021 годзе ў санаторыі прыехала 1,4 тыс. чалавек, паведаміў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лекаванню насельніцтва Аляксандр Цай.
Чыітайце таксама: «Постного масла купить пять литров». Репортаж из приграничной деревни, куда едут литовцы и белорусы