Запіс на польскую візу ў Беларусі зменіцца. Як рэгістравацца на падачу дакументаў? (Абноўлена)

Для рэгістрацыі на падачу дакументаў у візавы цэнтр зараз спатрэбіцца абавязковая верыфікацыя праз Міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ). Змены запрацуюць з 28 лістапада 2022, праінфармаваў афіцыйны партнёр амбасады Рэспублікі Польшча ў Беларусі VFS Global.

Верыфікацыя патрэбна будзе ўсім грамадзянам Рэспублікі Беларусь, старэйшым за 18 гадоў. Для гэтага на сайце візавага цэнтра ва ўкладцы «Запіс на падачу» трэба будзе перайсці па спасылцы на сайт МСІ.

Пасля анлайн ідэнтыфікацыі па асабістым ідэнтыфікацыйным нумары ў МСІ трэба, як і раней, запісвацца на падачу дакументаў на сайце візавага цэнтра VFS Global.

Што такое МСІ?

Міжбанкаўская сістэма ідэнтыфікацыі (МСІ) — гэта сістэма, якая выкарыстоўваецца для дыстанцыйнай ідэнтыфікацыі кліентаў без асабістай прысутнасці і прадастаўлення паслуг з дапамогай лічбавых каналаў абслугоўвання. МСІ дазваляе тым, хто аднойчы прайшоў працэдуру асабістай ідэнтыфікацыі ў адным з банкаў Беларусі, атрымліваць абслугоўванне праз лічбавыя каналы банкаў і іншых удзельнікаў фінансавага рынку Рэспублікі Беларусь. Напрыклад, з дапамогай МСІ можна было прайсці перапіс насельніцтва онлайн.

Як праверыць дадзеныя і што рабіць далей?

Візавы цэнтр рэкамендуе перад верыфікацыяй праверыць правільнасць сваіх персанальных дадзеных у МСІ. Такая праверка — бясплатная. Калі з’явіцца паведамленне, што дадзеныя няслушныя, трэба звярнуцца ў абслуговы банк і пасля гэтага пачаць працэс верыфікацыі зноўку.

Колькасць спроб верыфікацыі асобы абмежавана да 10. У выпадку перавышэння абмежавання сістэма часова заблакуе карыстальніка. Верыфікацыйны код МСІ (Visa Token) сапраўдны на працягу 1 гадзіны.

Пасля гэтага трэба стварыць або ўвайсці ў свой уліковы запіс на сайце візавага цэнтра і выбраць месца падачы і тып візы. Пры запаўненні дадзеных трэба будзе паказаць і верыфікацыйны код з сістэмы МСІ.

Каму не патрэбна верыфікацыя? Як зарэгістраваць на візу дзіця?

Грамадзяне іншых краін, старэйшыя за 60 гадоў, і законныя прадстаўнікі непаўналетніх могуць падаць заяўку для рэгістрацыі па электроннай пошце на падачу дакументаў:

Заяўка павінна быць адпраўлена з асабістай электроннай пошты, для непаўналетніх — з пошты аднаго з бацькоў (прадстаўніка), які плануе падаваць дакументы за дзіця.

З 1 снежня 2022 года сервісны збор будуць спаганяць з усіх катэгорый заяўнікаў, уключна з дзецьмі да 6 гадоў.

Для разгляду заяўкі па электроннай пошце трэба пазначыць:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку,
  • нумар пашпарта,
  • грамадзянства,
  • дату нараджэння,
  • кантактны нумар тэлефона.

У дзень падачы дакументаў у візавым цэнтры трэба падаць ліст-пацверджанне аб запісе і пашпарт (для непаўналетніх таксама пашпарт прадстаўніка і пасведчанне аб нараджэнні).

Змены па Poland. Business Harbour

З 5 снежня 2022 года пры падачы дакументаў на візы па мэце Poland. Business Harbour, калі такая віза ўжо была раней, трэба падаць дадатковы дакумент, які пацвярджае фактычнае выкарыстанне папярэдняй візы. Гэта можа быць пацвярджэнне сацыяльнага страхавання ў Польшчы альбо іншы дакумент, які пацвярджае атрыманне падаткаабкладанага даходу ў Польшчы, а таксама дакумент, які пацвярджае рэгістрацыю па адрасе пражывання ў Польшчы.

Падача дакументаў па мэты Poland. Business Harbour магчымая непасрэдна для ўдзельніка гэтай праграмы. Члены сям'і могуць прэтэндаваць на візу толькі калі IT-спецыяліст, якога будуць суправаджаць, прадаставіць пералічаныя вышэй дакументы.

Для візавых цэнтраў у Мінску, Гомелі і Магілёве запісацца па дадзенай мэце можна праз асобна выдзеленую на сайце катэгорыю D visa-PBH.

Застарэлая праблема

Праблемы з рэгістрацыяй на паданне дакументаў для візы ў беларусаў ужо даўно. У 2022 годзе яны абвастрыліся, бо штат консулаў паменшыўся і колькасць месцаў скарацілася. «Злавіць» рэгістрацыю самому практычна нерэальна, і людзі месяцамі не могуць атрымаць візу. Фірмы-пасярэднікі прапануюць вырашыць праблему і запісваюць на падачу за грошы. Кошт даходзіць да 1500 рублёў. У верасні беларусы нават стварылі петыцыю да ўрада Польшчы з просьбай вырашыць праблему.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025