18-гадовы студэнт ГрДУ ім. Янкі Купалы затрыманы за рэгістрацыю ў плане «Перамога». «Рэйкавага партызана» Дзмітрыя Мядзвецкага асудзілі на тры гады пазбаўлення волі. Гродзенца з нацысцкімі татуіроўкамі затрымалі трэці раз — распачатая крымінальная справа. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 14 па 20 лістапада.
Яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ён удзельнічаў у пратэстах 2020 года.
Віктар — член рады Беларускага нацыянальнага кангрэса і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Ён балатаваўся ў дэпутаты.
Вадзім Хіжнякоў і Міхаіл Ефімовіч былі асуджаныя на 2,5 года зняволення за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў АМАП на акцыі пратэсту 27 верасня 2020. Вадзім адбываў пакаранне ў ПК-1, Наваполацк, паведамляе dissident BY. Міхаіл адбываў пакаранне ў ВК-3, Віцьба.
Ён прабыў там 10 сутак.
«За што яму дадалі дадатковыя 3 содні, можна толькі здагадвацца <…> А пакуль цешымся з таго, што наш ваяр атрымаў ад нас чарговую перадачу, то можа трошкі паласавацца падрыхтаванымі смаколікамі», — напісала яго жонка Вольга.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, суддзя Івацэвіцкага раёна Аляксандр Кірылавіч 11 лістапада пастанавіў перавесці Алеся Пушкіна на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года. Пакуль невядома, у якой турме мастак будзе адбываць тэрмін, паведамляе «Вясна».
Гродзенскі абласны суд вынес прысуд 20-гадоваму жыхару Гродна Сяргею Рабцаву, якога абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці, масавых беспарадках, а таксама абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Справу разглядаў суддзя Мікалай Рачынскі.
Сяргея затрымалі па «справе Зельцара». Больш года да суду хлопец утрымліваўся ў турме № 1 Гродна, паведамляе «Вясна».
18-гадовага хлопца затрымалі за ўдзел у плане «Перамога» і распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Два гады таму, будучы навучэнцам ліцэя № 1 Гродна, ён удзельнічаў у акцыях пратэсту.
Шлемен Антон Сяргеевіч са Слоніма і Сірадзэ Марэк Марэкавіч са Свіслач папоўнілі «спіс экстрэмістаў».
Усяго ў спіс 11 лістапада дадалі 70 чалавек.
Трафімчык Таццяна Іванаўна з Гродзенскай вобласці ўвайшла ў спіс «тэрарыстаў» 16 лістапада
Яна абвінавачваецца па арт. 130 КК.
Іх дадзеные размясцілі ў Telegram-канале «Поступи по совести». Людзей, чые дадзеныя размешчаны ў канале, пачалі затрымліваць. Сілавікі сцвярджаюць, што тых, хто «пакаяўся», адпускаюць пасля гутаркі.
Справу будзе разглядаць Дзмітрый Бубенчык ў Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавацілі па арт. 130 ч. 3 КК — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні і арт. 361 ч. 3 КК — Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
Андрэй у зняволенні паўтара года — з 25 сакавіка 2021 года.
Прызналі экстрэмісцкай інфармацыйную прадукцыю:
Палітвязнямі на мінулым тыдні прызнаны:
Аляксандр Петушкоў са Слоніма — асуджаны па арт. 130, 293, 342, 368 КК за каментары ў сетцы аб неабходнасці аднаўлення пратэстаў, абразу А. Лукашэнкі, удзел у мірных пратэстах да сямі гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Валерый Адалеўскі з Ліды — асуджаны за абразу службовай асобы па арт. 369 КК з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Міхаіл Башкатаў з Гродна — асуджаны за абразу службовай асобы па арт. 369 КК да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Кірыл Жалудок з Гродна — узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК;
Андрэй Дуброўскі з Ваўкавыска — асуджаны за абразу службовай асобы па арт. 369 КК да аднаго года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Дзяніс Ваўчок з Гродна — асуджаны за абразу А. Лукашэнкі і перадачу персанальных дадзеных па ч. 1 арт. 368 ч. 3 арт. 203−1 КК да аднаго году і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
Андрэй Ханевіч з Гродна — асуджаны за інтэрв'ю «Б**сат» за «дыскрэдытацыю» Рэспублікі Беларусь і садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 369−1 і 361−4 КК да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Суд Лідскага раёна 27 верасня разгледзеў крымінальную справу палітвязьня Валерыя Тумілевіча, абвінавачанага ў абразах Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішураў, паведамляе «Вясна».
Тумілевіча затрымалі 17 ліпеня, асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту па арт.19. 11 КаАП, але на волю ён так і не выйшаў. На Валерыя была заведзеная крымінальная справа за абразу Лукашэнкі — нібыта ён абразіў яго, калі знаходзіўся за мяжой. Мужчына доўгі час знаходзіўся ў Польшчы, а па вяртанні прама на мяжы яго затрымалі.
Аб гэтым паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания в Лиде».
Суд Лідскага раёна разгледзеў крымінальную справу Дзмітрыя Мядзведскага, якога абвінавачвалі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, псаванні шляхоў зносін і абразе Лукашэнкі.
6 верасня з’явілася «пакаяннае» відэа з затрыманнем Дзмітрыя, у якім ён паведамляе, што ў 2020 годзе знаходзіўся ў чаце «Лида 97%», дзе актыўна пісаў паведамленні. Таксама ён нібыта пісаў аб сваіх дзеяннях у план «Перамога». Паводле версіі сілавікоў, мужчына таксама заклікаў да страйку, пратэстаў, а таксама прапаноўваў ладзіць дыверсіі на чыгунцы, паведамляе «Вясна».
Прысуд ёй вынес суддзя Дзмітрый Грышын 18 лістапада ў Гродзенскім раённым судзе. Алеся не прызнала віну, паведамляе «Страна для жизни».
Яе судзілі па ч. 3 арт. 371 КК (наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай).
Алеся — дырэктарка друкарні ў Вільні, была затрыманая 4 красавіка 2022 года ў рамках крымінальнай справы пасля таго, як прыехала з Літвы ў Беларусь на гадавіну смерці маці.
Двойчы летам мужчыну затрымлівалі за публічную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі. Гродзенец абяцаў звесці татуіроўкі, але не звёў.
15 лістапада яго затрымалі трэці раз. 341−1 «Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі».
Гродзенца Глеба не ўзялі на працу, бо ён размаўляе па-беларуску. У працы хлопцу адмовіла ўстанова «Шэф-Кебаб» на вуліцы Савецкай, 7. Звяртацца ў суд з нагоды незаконнай дыскрымінацыі ў Глеба няма магчымасцяў. Ды ён і не верыць беларускім судам. «Я не магу ўявіць сабе сцэнар, у якім рашэнне суда будзе на баку беларускай мовы. Прынамсі я не чуў ніколі аб тым, каб з дапамогай суда беларус у нас паспяхова адстаяў свае моўныя правы», — кажа хлопец.
Ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў могуць адкрыць у Гродне. Такую задачу міністру ўнутраных спраў Івану Кубракову паставіў Аляксандр Лукашэнка. Гэта адбылося 14 лістапада 2022 года падчас нарады аб стане аператыўнай сітуацыі ў краіне і развіцці сістэмы ўнутраных спраў.
Непрызнаны ўладамі Саюз палякаў на Беларусі ліквідуюць. Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў эканамічны суд заяву аб ліквідацыі ТАА «Клерыгата». Праз гэтую фірму арганізацыя працавала.
У Міністэрстве адукацыі плануюць увесці абавязковую характарыстыку для выпускнікоў школ. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас дыялогавай пляцоўцы «Лідар. Творчасць. Поспех».
У «Фальварку каралеўскай дурніцы (рус. — голубики)» Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці арганізавалі навагодняе мерапрыемства. Паводле яго легенды, у фальварку папаўняюць запасы «голубичного» варэння Санта-Клаўс і яго эльфы. Слова «голубичного» прыцягнула актывістку Вольгу Бондараву. Па тлумачэнні аб парушэнні традыцыйных каштоўнасцяў яна звярнулася ў Чэрвеньскі райвыканкам.
Грамадскае аб’яднанне «Пошукава-выратавальны атрад «Анёл Паўночны Захад» ліквідуюць у Гродзенскім абласным судзе па заяве Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Пасяджэнне аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання пройдзе 25 лістапада.
Таксама ліквідуюць грамадскае аб’яднанне «ВелаЛіда». Арганізацыя прапрацавала менш за два гады. Мясцовы сацыяльны фонд «Анімалія» таксама чакае пасяджэнне аб ліквідацыі.
На пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі Андрэя Ханевіча, старшыню першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот». Прысуд абвясцілі 16 лістапада ў Гродзенскім абласным судзе, паведамляе Беларускі Незалежны прафсаюз.
Пасля затрымання двух кіраўнікоў кампаніі і вобшуку ў офісе ў «Маёнтку Падароск» знік доступ да часткі дакументацыі. Зараз няма магчымасці сплаціць заробкі працаўнікам ці рабіць выплаты контрагентам па дамовах. Супрацоўнікі кампаніі, якія засталіся на волі, спрабуюць працягваць працу — але пэўнасці ў тым, што ім дазволяць працаваць далей, няма. Пра сітуацыю Hrodna.life некалькі дзён таму выказаў свае думкі мецэнат і ўласнік маёнтка Павел Падкарытаў, які зараз знаходзіцца за мяжой.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…