tengrinews.kz
У Гродне апублікавалі інтэрактыўную карту з замацаванымі тэрыторыямі горада. На ёй можна ўбачыць, хто адказвае за санітарнае ўтрыманне кожнага канкрэтнага ўчастка. Пакуль карта працуе ў тэставым рэжыме.
Арганізацыі, за якімі замацаваны тэрыторыі, павінны за імі даглядаць. У абавязкі ўваходзіць: абразаць кустоўе і дрэвы, касіць траву, расчышчаць снег, апрацоўваць супрацьгалалёднымі сродкамі, збіраць і раздзяляць па відах смецце.
Межы замацавання тэрыторый могуць карэктаваць. Калі ўзнікнуць пытанні і прапановы, іх можна адправіць на электронную пошту Гродзенскай гарадской ЖКГ.
Для Мінска падобную карту стварылі ў 2018 годзе. У Гродна распрацоўкай карты заняліся ў 2022 годзе. Рспрацоўшчыка карты шукалі праз дзяржзакупкі. На стварэнне карты выдаткавалі 6 тыс. рублёў. Грошы на карту ўзялі з гарадскога бюджэта.
Яе зрабілі на пляцоўцы Цэнтра інфармацыйных тэхналогій it-minsk.by, які «адказвае за IT-забяспечанасць беларускага дзяржаўнага сектару». Сярод іх распрацовак — 115.бел, «Запись в поликлинику», паведаміў Telegram-канал Urban Hrodna
Распрацоўшчык карты павінен утрымліваць і абнаўляць карту да 2025 года без даплат. Падчас гарантыйнага тэрміна ў тры гады трэба выпраўляць выяўленыя недахопы за чатыры гадзіны.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…