Навіны

Новыя тралейбусы і мост у Румлёва. Што з’явіцца ў Гродне ў наступным годзе

Аб будаўніцтве кальцавой, закрытым амаль год мосце каля Румлёва і новых тралейбусах расказаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой падчас наведвання Гродзенскага механічнага завода.

Новыя тралейбусы

У Гродне неўзабаве з’явіцца 11 новых тралейбусаў. Сем з іх будуць з аўтаномным ходам. Калі менавіта яны пачнуць курсіраваць у горадзе, пакуль не ўдакладняюць.

Апошні раз гродзенскі аўтапарк папаўнялі ў ліпені 2022 года. У горад пусцілі восем новых тралейбусаў мадэлі OLGERD 321. Па заводзе мадэль OLGERD 321 можа быць абсталяваная сістэмай аўтаномнага ходу на 20 км, але гэтыя восем яе не маюць. Змяшчальнасць такога тралейбуса — 99 чалавек, месцаў для сядзення — 26, сутачны прабег — 300 км. Даўжыня тралейбуса — 12,5 м, максімальны вага — 18 т. Тралейбусы абсталяваныя USB-раз'ёмам, сістэмай нахілу кузава і пандусам для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Планы па аб’язной падаўжаюцца

Частка аб’язной дарогі вакол Гродна ў раёне Азёрскай шашы адкрыюць у чэрвені-ліпені 2023 года. Два кіламетры новай дарогі ад Забалаці да Азёрскай шашы каштуюць 36 мільёнаў рублёў, расказваў раней кіраўнік «Гроднадарожнік «Уладзімір Кароль.

Наступным этапам плануюць запусціць 4-палосную дарогу ад скрыжавання Гібулічы да Альшанкі.

Новую кальцавую развязку на праспекце Касманаўтаў у раёне «Гродна-Азот» адкрылі 4 лістапада. Паводле планаў, пасля трасы М6 і праспекта Касманаўтаў, новая кальцавая магістраль праз Скідзельскую шашу пройдзе ў раёне вуліцы Карскага, выйдзе на Грандзічы, а адтуль — на аўтадарогу Гродна-Друскенікі міма КБМ. Усе 40 кіламетраў новай дарогі будуць цалкам асветлены. Па ёй пракладуць тралейбусныя лініі.

У пачатку сакавіка 2022 года паведамлялі аб намеры пабудаваць участак дарогі ад Азёрскай шашы да Грандзічаў да канца бягучага года.

Рамонт двароў: менш, чым у 2022?

У 2023 годзе збіраюцца прывесці ў парадак не менш за 50 двароў. Іх спіс з’явіцца ў пачатку наступнага года.

У пачатку 2022 года збіраліся за год адрамантаваць 150 двароў. Сёлета план ужо завершаны, паведамілі на «Гродна Плюс». Па раней агучаных планах на рамонт усіх 500 двароў Гродна спатрэбіцца 3,5 года.

Калі нарэшце дабудуюць школу ў Грандзічах і што будзе з амбулаторыямі ў Альшанцы

Школу ў новым мікрараёне Грандзічы-3 паабяцалі адкрыць у верасні 2023 года. Яна будзе чатырохпавярховай, з басейнам і трэнажорнай залай, разлічана на 44 класы для 1020 вучняў.

Першапачаткова адкрыццё планавалі на жнівень 2022 года, пасля тэрміны змяніліся. Прычына затрымак — недахоп сродкаў. У жніўні 2022 года ступень гатоўнасці будынка была прыблізна 70%. Пакуль дзеці з Грандзіч ездзяць у школы на Дзевятоўцы — СШ № 32, 27 і 28.

У 2023 годзе ў Грандзічах пачнуць будаўніцтва дзіцячага садка на 530 месцаў. Раней паведамлялі аб планах пабудаваць у Грандзічах-3 дзіцячы сад на 335 месцаў. Яго абяцалі здаць у эксплуатацыю ў 2023 годзе. Яслі-сад № 111 на 230 месцаў, які адкрылі ў 2021 годзе, перагружаны — у пачатку 2022 года туды хадзілі 338 дзяцей.

У Альшанцы плануюць завяршыць будаўніцтва паліклінікі. Калі аб’ект увядуць у працу, дзве амбулаторыі, якія знаходзяцца ў раёне, закрыюць.

Ушчыльняць горад новымі будынкамі будуць на вуліцах Магістральнай і Вясновай.

Забыты мост

У наступным годзе цалкам заменяць мост праз яр па вуліцы Фамічова. Яго прызналі аварыйным. Там паставяць новую канструкцыю.

Мост на Фамічова закрылі ў пачатку 2022 года. Працы на ім не вялі. Выявілася, што на мост страчаная праектная дакументацыя. Гродзенскі гарвыканкам вырашыў вывучыць патрэбу ў гэтым мосце. Калі ён высока запатрабаваны, яго прыйдзецца будаваць наноў, паведаміў раней Каранік.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024