З 1 студзеня 2023 года ў Беларусі з’явіцца новы падатак для фізічных асоб — падатак на прафесійны даход. Ён тычыцца самазанятых, не зарэгістраваных як індывідуальныя прадпрымальнікі. Пераход на гэты рэжым падаткаабкладання будзе добраахвотным, падкрэслілі ў падатковай. Hrodna.life разабраўся, як быць з новымі выплатамі.
Плацельшчыкамі падатку могуць стаць фізічныя асобы, якія атрымліваюць прафесійны даход ад дзейнасці, якую яны здзяйсняюць не на карысць працадаўцы (калі яго няма) і да якой яны не прыцягваюць фізічных асоб па працоўных ці грамадзянска-прававых дагаворах, удакладнілі ў падатковай. Таксама такім прыбыткам лічыцца выкарыстанне маёмасці. Дакладнага пераліку відаў дзейнасці яшчэ няма: яго вызначыць Савет міністраў у артыкуле 378 Падатковага кодэкса.
Выплата новага падатку заменіць падаходны падатак з фізічных асоб, збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці і абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны.
Сярод пераваг новага рэжыму падаткаабкладання ў Міністэрстве падаткаў і збораў назвалі прастату прымянення — плаціць трэба праз спецыяльны дадатак «Падатак на прафесійны даход».
Улік атрыманых даходаў будзе весціся праз чэкі ў дадатку. Перадаваць падатковыя справаздачы і дэкларацыі не трэба. Таксама дадатак будзе аўтаматычна разлічваць папярэднюю суму. Падатак будзе вылічацца падатковым органам.
Падатак на прафесійны даход (НПД) прадугледжвае выплату падатку ў працэнтах ад выручкі, які ўключае абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт ФСАН.
Стаўка новага падатку складзе 10% незалежна ад памеру атрыманай выручкі пры працы з фізічнымі асобамі і замежнымі юрыдычнымі асобамі. Пры працы з беларускімі суб’ектамі гаспадарання (беларускімі арганізацыямі і ІП) схема выплаты мяняецца: 10% трэба будзе заплаціць пры суме выручкі не больш за 60 тысяч рублёў і 20% - з даходу, вышэйшага за гэтую суму. Для пенсіянераў выплаты складуць адпаведна 4% і 8%.
Фізічная асоба і падатковая будуць ўзаемадзейнічаць праз дадатак «Падатак на прафесійны даход». У ім можна будзе:
— стаць на ўлік;
— ствараць запісы пра зробленыя разлікі;
— перадаваць падатковаму органу звесткі аб суме разлікаў;
— атрымліваць паведамленні ад падатковай аб суме падатку па выніках каляндарнага месяца.
Каб даведацца, колькі трэба заплаціць, плацельшчык павінен фармаваць у дадатку чэкі па кожным даходзе, атрыманым ад ажыццяўлення дзейнасці з ужываннем гэтага падатку.
Фізічным асобам, якія ўпершыню зарэгістраваліся як плацельшчыкі гэтага падатку, прадугледжана льгота: суму, з якой трэба будзе выплаціць падатак, палічаць на 2 тысячы рублёў меншай (падатковы вылік). Калі даход быў ніжэйшы за 2 тысячы, рэшту ад гэтага выліку можна будзе ўжываць у наступныя каляндарныя гады пры ўмове, што фізічная асоба не спыніць выплачваць гэты падатак. Разлік выліку, як і самога падатку, аўтаматызаваны.
Падатковая вылічвае суму да выплаты штомесяц. Плацельшчыка будуць апавяшчаць аб суме падатку праз дадатак «Падатак на прафесійны даход» не пазней за 10-е чысло месяца, наступнага за мінулым каляндарным месяцам.
Плаціць падатак трэба штомесяц не пазней за 22-е чысло месяца, наступнага за мінулым каляндарным месяцам. Аплату можна здзейсніць любым зручным спосабам.
Прымяненне падатку на прафесійны даход спыняецца па ініцыятыве фізічнай асобы з дня прыняцця ёй рашэння аб спыненні дзейнасці. Гэта можна зрабіць дыстанцыйна праз дадатак «Падатак на прафесійны даход».
Чытайце таксама: ИП не считаются «работающими», в случае смерти деньги отдадут наследникам. Как в Беларуси будут копить на «вторую пенсию» с 1 октября
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…