Навіны

Бондарава атакавала аграсядзібу, дзе робяць «голубичное» варэнне для «нетрадыцыйнага» Санта-Клаўса

У «Фальварку каралеўскай дурніцы (рус. — голубики)» Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці арганізавалі навагодняе мерапрыемства. Паводле яго легенды, у фальварку папаўняюць запасы «голубичного» варэння Санта-Клаўс і яго эльфы. Слова «голубичного» прыцягнула актывістку Вольгу Бондараву. Па тлумачэнні аб парушэнні традыцыйных каштоўнасцяў яна звярнулася ў Чэрвеньскі райвыканкам.

У «Фальварку каралеўскай дурніцы» абяцаюць распавесці пра гісторыю збіральніцтва на беларускіх землях, «прыручэнне» дзікай дурніцы з балот і сучасныя тэхналогіі вырошчвання.

У праграме мерапрыемства таксама было запланавана падарожжа на радзіму Хаіма Суціна і Станіслава Манюшкі ў Смілавічы і на радзіму мамы Максіма Багдаговіча і касманаўта Алега Навіцкага ў Чэрвень. Святочны пачастунак — сінія бліны з варэннем з дурніц і духмяны чай на травах.

«У Чэрвеньскім раёне абараняюць нетрадыцыйнага Санта-Клаўса ў якасці галоўнага героя нашага традыцыйнага Новага года. Што? Нацыянальныя традыцыі? Уласныя казачныя персанажы і мілыя сэрцу героі? Толькі не там, дзе зарабляюць бабло! Гандлярам пляваць на нацыянальную самабытнасць, гарантаваную грамадзянам краіны Канстытуцыяй», — вырашыла Вольга і звярнулася ў райвыканкам «па пытанні захавання нацыянальнай самабытнасці, апоры на культурныя і духоўныя традыцыі беларускага народа».

У мерапрыемствах «Фальварка каралеўскай дурніцы» выкарыстоўваюць вобраз Санты Клаўса ў сувязі з тэматычным напрамкам работы аграсядзібы, растлумачылі ў райвыканкаме. Гэта значыць, вырошчваннем ягады. Ніякіх парушэнняў у гэтым райвыканкам не заўважыў.

Таксама чыноўнікі растлумачылі Бондаравай, што ў дзяржаўных установах культуры на навагодніх мерапрыемствах выкарыстоўваюць тыя самыя «традыцыйныя вобразы»: Дзед Мароз, Снягурка, вавёрачка, зайчык, снегавікі, ялінкі, сняжынкі. «Пры ўпрыгожванні населеных пунктаў таксама выкарыстоўваюцца традыцыйныя навагоднія персанажы, казачныя героі нацыянальнага этнасу», — таксама напісана ў адказе.

У далейшым падчас навагодніх і калядных мерапрыемстваў у аграсядзібе будуць выкарыстоўваць «традыцыйных казачных навагодніх персанажаў», паабяцалі Бондаравай у райвыканкаме.

Адказам актывістка засталася незадаволеная. Яна лічыць, што чыноўнікі абараняюць «чужых нашай культуры герояў».

UPD 12 снежня. У фермерскай гаспадарцы «Фальварак каралеўскай дурніцы» ў вёсцы Чырвоны Бераг пры правядзенні навагодніх і калядных мерапрыемстваў будуць выкарыстаны толькі традыцыйныя казачныя навагоднія персанажы: Дзед Мароз, Снягурка. Снегавік, сняжынкі і інш. Так вырашыў Мінскі аблвыканкам пасля звароту Вольгі Бондаравай.

«Ніводзін „Фальварак каралеўскай дурніцы“ не выстаіць перад спакусай прапагандаваць традыцыйныя каштоўнасці беларускага народа замест піндаскага Санта-Клаўса, які, да таго ж, быў заўважаны ў педафільскіх схільнасцях. Яно нам трэба? Стары ў акулярах з эльфамі і аленем? Не думаю», — лічыць Вольга.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024