Грамадскае аб’яднанне «Пошукава-выратавальны атрад «Анёл Паўночны Захад» ліквідуюць у Гродзенскім абласным судзе па заяве Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Пасяджэнне аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання пройдзе 25 лістапада.
Абноўлена 20 снежня. “ПВА “Анёл Паўночны Захад” знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі з 25 лістапада. Такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд.
Арганізацыя зарэгістраваная ў Смаргоні. Яна дзейнічае з 2015 года.
Аб’яднанне дапамагала дзяржаўным органам у пошуку зніклых або згубленых людзей. Для гэтага атрад задзейнічае розныя метады пошуку: распаўсюджвае інфармацыю ў інтэрнэце, расклейвае арыентоўкі, выязджае на гарадскія і лясныя пошукі.
У краіне каля 150 валанцёраў, якія пастаянна выязджаюць на пошукі. Усе яны рознага полу, узросту, прафесіі, распавядаў каардынатар ПСА Максім Фёдаравіч. У тым ліку яны ўдзельнічалі ў пошуках Максіма Мархалюка ў Белавежскай пушчы.
Восенню 2022 года пачасціліся выпадкі ліквідацыі юрыдычных асоб і грамадскіх арганізацый. Сярод іх – “ВелаЛіда”, “Клерыгата“, праз якую працаваў непрызнаны Саюз палякаў, “Ніка-Таксі” – бізнэс асуджанага на 25 гадоў калоніі Мікалая Аўтуховіча, іўеўскі дабрачынны фонд “Разам у будучыню”, “Цэнтр інавацыі “Выклік”, грамадская арганізацыя “Правапарадак”, “Уладары Ночы”.



