На былым палацы віцэ-губернатара павесілі сцягі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, па вуліцы Ажэшкі ездзяць рэтра-аўтамабілі, а «Карчму» на Савецкай перайменавалі ў Cafe. У Гродне здымаюць фільм пра шпіёнаў часоў ГДР.
Здымаць шпіёнскую драму «ГДР» на частцы вуліцы Ажэшкі ў Гродне пачалі 16 лістапада. Здымкі працягнуцца тры дні - да 18 лістапада. Здымачная група прыехала з Расіі, пра гэта Hrodna.life cказаў актор Уладзіслаў Ветраў, які прыехаў з Масквы. У масоўцы занятыя гродзенцы.
Гродна пераўтварылі ў адзін з усходненямецкіх гарадоў канца 1980-х гадоў. Вывескі кафэ і рэстаранаў замянілі нямецкімі назвамі. На вуліцы паставілі газетныя кіёскі, тэлефонныя будкі і слупы афіш, а карту Гродна завесілі партрэтам Карла Маркса.
Падзеі ў серыяле адбываюцца на мяжы 1980-х — 1990-х гадоў падчас сутычкі за архівы Міністэрства дзяржбяспекі ГДР (Штазі). Галоўны герой серыяла — савецкі разведчык Аляксандр Нячаеў. Ён апынуўся ў цэнтры аперацыі, якую арганізавалі спецслужбы заходніх краін.
У Берліне адбываюцца мітынгі і пратэсты, людзі патрабуюць аб’яднання ФРГ і ГДР. Гэта прыцягвае супрацоўнікаў спецслужбаў розных краін свету. Іх галоўная цікавасць — дакументы Штазі з дасье на сусветных палітыкаў, дадзенымі аб агентурнай сетцы і іншымі сакрэтамі.
Здымаць серыял пачалі ў пачатку кастрычніка 2022 года. Вытворчасцю фільма займаюцца «Всемирные русские студии» пры саўдзеле тэлекампаніі НТВ. Сам фільм павінны выпусціць на расійскіх стрымінгах восенню 2023 года. На НТВ яго плануюць паказаць вясной 2024 года.
Чытайце таксама: В Польше снимают фильм про Гродно 1939 года. Hrodna.life побывал на съемках
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…