Навіны

«Руская» ракета ўпала на Польшчу. Што адбылося і якой рэакцыі чакаць

Увечары 15 лістапада на тэрыторыю Польшчы ўпала ракета, загінулі два чалавекі. Паводле папярэдняй версіі гэта была «ракета расійскага вытворчасці».

Што адбылося?

Увечары 15 лістапада на тэрыторыю Польшчы, у сяло Пшэводуў за 6 км ад мяжы з Украінай, упала ракета. Адбіўся выбрых, загінулі два чалавекі, якія працавалі на ферме. Паведамлялі і пра другі ракеты, але гэта пакуль непацверджаныя дадзеныя, удакладняе Oko.press.

У гэты дзень не менш за 90 ракет было выпушчана Расеяй па Украіне. Гэта самы масіраваны ўдар за час вайны ва Украіне.

Чыя ракета?

Дакладных доказаў таго, хто запусціў ракету, няма, сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда пасля паўночы 16 лістапада. Ён дадаў, што «хутчэй за ўсё, гэта была ракета расійскага вытворчасці, але гэта ўсё яшчэ знаходзіцца ў стадыі вывучэння».

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сказаў журналістам, што папярэдняя інфармацыя супярэчыць таму, што ракета, якая ўпала на польскі тэрыторыю, была запушчана з Расіі. «Я не хачу перабольшваць, перш чым мы цалкам гэта вызначым, але гэта малаверагодна, з пункту гледжання траекторыі, што яна была запушчаная з Расеі», — сказаў Джо Байдэн пасля сустрэчы з лідарамі краін групы G-7 і NATO на Балі.

Агенцтва Associated Press са спасылкай на крыніцу ў выведцы ЗША неафіцыйна паведамляе, што гэта была ракета, выпушчаная ўкраінскімі сіламі, з мэтай збіць расейскую ракету. Патрулюючы паветраную прастору Польшчы, самалёт НАТА адсочваў траекторыю ракеты, піша Оko.press са спасылкай на CNN. Падрабязнасцяў пакуль не паведамляюць.

Апоўдні 16 лістапада ў Польшчы адбудзецца пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі.

У МЗС Польшчы выклікалі пасла Расіі Сяргея Андрэева.

Польшча — чалец НАТА. Як рэагуюць на падзеі ў Польшчы і іншых краінах

Анджэй Дуда правёў шматлікія міжнародныя кансультацыі, у тым ліку з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, піша onet.pl. Вашынгтон прапанаваў Варшаве падтрымку ў выглядзе амерыканскіх экспертаў. Верагодна, што польскі бок будзе прасіць аб увядзенні артыкула 4 НАТА, заявіў польскі прэзідэнт.

«Усе палажэнні Паўночнаатлантычнага дагавора і саюзніцкія абавязацельствы з’яўляюцца дзейнымі, і ЗША стаяць разам з намі на варце польскай бяспекі, як і ўсяго Паўночнаатлантычнага альянсу, — сказаў Анджэй Дуда. — Усе лідэры, з якімі я размаўляў, запэўнілі мяне ў падтрымцы саюзнікаў, у падтрыманні ўсіх палажэнняў дагавораў НАТА, уключна з артыкулам 5. Мы будзем разглядаць гэтую справу разам». Узмоцненая ахова і бяспека краіны.

Дуда паведаміў, што НATА знаходзіцца ў стане боегатоўнасці, а Польшча ў сваю чаргу, узмацніла ступень гатоўнасці сваіх узброеных сіл, у тым ліку СПА, піша BBC.

Пакуль польскі вайсковы экспэрт Томаш Лахоўскі больш схіляецца да таго, што гэта падзея будзе расцэнена як ненаўмыснае дзеянне, верагодна, праз тое, што Расея выкарыстала недакладныя ракеты.

Міністр абароны Латвіі выказаў спачуванні «польскім братам па зброі». У МЗС Эстоніі выказалі салідарнасць з Польшчай і запэўнілі, што гатовыя абараняць тэрыторыю НATА. У Венгрыі склікаюць тэрміновую нараду Савета бяспекі.

Што такое артыкулы 4 і 5 дагавора НАТА?

Артыкул 4 Статута Паўночнаатлантычнага дагавора НАТА прадугледжвае кансультацыі ўнутры альянсу з нагоды пагрозы, якая турбуе аднаго з яго членаў і абмеркаванне канкрэтных крокаў. Фактычна, гэтыя кансультацыі ўжо пачатыя.

Артыкул 5 Статута НATА ў тэорыі можа прывесці да таго, што ўвесь альянс будзе прыцягнуты на абарону Польшчы. Яна прадугледжвае стварэнне сістэмы калектыўнай абароны: узброены напад на адну ці некалькі краін-удзельніц будзе разглядацца як напад на ўсіх удзельнікаў, і калі такое адбудзецца, кожная краіна ў парадку ажыццяўлення права на індывідуальную ці калектыўную абарону дапаможа ахвяры агрэсіі. У тым ліку дапамога можа быць з ужываннем узброенай сілы, а можа быць і іншага кшталту.

Практыкі прымянення артыкула 5 няма, за выключэннем рэакцыі НАТА на напады на Сусветны гандлёвы цэнтр у ЗША ў 2001 годзе. Тады ўвялі войскі ў Афганістан.

Расія ўсё адмаўляе

У Мінабароны Расіі заявілі, што ўдараў расійскімі сродкамі паразы побач з украінска-польскай мяжой не было.

«Заявы польскіх сродкаў масавай інфармацыі і афіцыйных асоб аб нібыта падзенні „расійскіх“ ракет у раёне населенага пункта Пшэводув з’яўляецца наўмыснай правакацыяй у мэтах эскалацыі становішча. Ніякіх удараў па цэлях паблізу ўкраінска-польскай дзяржаўнай мяжы расейскімі сродкамі паразы не наносілася», — цытуе ТАСС ведамства.

Апублікаваныя польскімі СМІ фатаграфіі абломкаў на месцы здарэння не маюць дачынення да расійскіх сродкаў паражэння, дадалі ў Мінабароны Расеі.

Пры гэтым яшчэ з 10 лістапада ў аэрапортах Масквы і авіякампаніях упершыню ўведзены максімальны, трэці ўзровень пагрозы тэрактаў. Пра гэта Растранснагляд абвесціў перавозчыкам і авіягаванем. Рэжым павышанай небяспекі ўвялі і ў аэрапорце Санкт-Пецярбурга, пішуць «Известия».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024