На пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі Андрэя Ханевіча, старшыню першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот». Прысуд абвясцілі 16 лістапада ў Гродзенскім абласным судзе, паведамляе Беларускі Незалежны прафсаюз.
Яго судзілі па двух крымінальных артыкулах: 369 заўв. 1 — Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь і 361 заўв. 4 ч. 2 — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Андрэй Ханевіч — 47-гадовы апаратчык цэха «Карбамід-3», бацька траіх дзяцей. Некалькі разоў адбываў адміністрацыйны арышт.
Столькі ж запатрабаваў дзяржабвінаваўца па справе. Верагодна, яго заключылі пад варту.
Крымінальную справу распачалі па факце гутаркі з журналістам тэлеканала «Б**сат», падчас якой Андрэй «перадаў нейкія дадзеныя». Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, а запісвалі размовы супрацоўнікі спецслужбаў. Ханевіч здагадваўся аб гэтым, паведамляе сайт Беларускага Незалежнага Прафсаюза.
Чытайце таксама:
- У Гродне пачнуць судзіць Андрэя Ханевіча — былога старшыню незалежнага прафсаюза «Гродна Азот»
- Незалежны прафсаюз «Гродна Азот» прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй. Яе прадстаўнікі не патрапілі ў суд
- Кіраўніку незалежнага прафсаюзу «Гродна Азот» запатрабавалі 5 гадоў пазбаўлення волі. Ён звольнены з прадпрыемства