Гродзенца Глеба не ўзялі на працу, бо ён размаўляе па-беларуску. У працы хлопцу адмовіла ўстанова «Шэф-Кебаб» на вуліцы Савецкай, 7. Пра гэта ён паведаміў у сваім Твітары.
«Распавяду канешне ўсім даўно вядомыя рэчы, але ўсё роўна дакіну свой выпадак у капілку мільёнаў такіх жа самых гісторый. Учора, пры пошуках часовай працы мне адмовілі па моўнай прыкмеце. Сказалі, што абавязкова валодаць расейскай, і камунікаваць па-расейску на працоўным месцы», — напісаў хлопец у сваім Твітары.
«Я вырашыў, што неяк пераконваць іх зараз не мае сэнсу. Акрамя таго я і сам не хацеў бы працаваць у месцы, дзе мяне нават не запыталіся ні пра мой досвед, ні пра іншыя звесткі, а адразу пачалі з моўнага пытання, на чым і скончылі», — расказаў Глеб Hrodna.life. Пры гэтым хлопец адзначае, што ўсё было культурна, без хамства.
Звяртацца ў суд з нагоды незаконнай дыскрымінацыі ў Глеба няма магчымасцяў. Ды ён і не верыць беларускім судам. «Я не магу ўявіць сабе сцэнар, у якім рашэнне суда будзе на баку беларускай мовы. Прынамсі я не чуў ніколі аб тым, каб з дапамогай суда беларус у нас паспяхова адстаяў свае моўныя правы», — кажа хлопец.
Пост у Твітар ён зрабіў, каб лішні раз звярнуць на не новую праблему з дыскрымінацыяй беларускамоўных. У размове з Hrodna.life ён узгадвае іншы выпадак, калі атрымліваў даведку ў разлікова-даведачным цэнтры. «Жанчына за акенцам з усмешкай адказала мне» «Со мной говорите по-русски, я русская». Па даведку прыйшлося ісці да зама, патлумачыўшы, што мне адмовілі ў паслугах", — расказаў Глеб.
Паводле Канстытуцыі дзяржаўныя мовы ў Беларусі - беларуская і руская. Дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце з’яўляецца парушэннем закону.
Чытайце таксама: Авторка книги о дискриминации белорусскоязычных: «Невозможно решить проблему, которой не видно»
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…