За тыдзень з 7 па 14 лістапада на рынку жылля ў Гродне сярэдняя цана квадратнага метра вырасла на 0,5%, за кастрычнік 2022 года — на 2,2%, а за год — на 7,6%, заўважыў Realt.by. Hrodna.life даведаўся, што ўплывае на рост цэн і калі ўсё можа змяніцца.
Станам на 14 лістапада 2022 года сярэдняя цана ў аб’явах аб продажы кватэр у Гродне — $ 760 за адзін квадратны метр. Сярэдняя цана квадратнага метра ў аднапакаёвых кватэрах — $ 800, гэта на 0,4% больш, чым было ў перыяд з 31 кастрычніка па 6 лістапада. У двухпакаёвых — $ 787 (больш на 0,1%), а ў трохпакаёвых — $ 738 (больш на 0,8%).
«Попыт акрэслівае цану. Калі паглядзець, то гэта не максімальная цана. У 2015 годзе цана за квадратны метр вар'іравалася і даходзіла амаль да $ 1000», — сказала Hrodna.life старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследванняў BEROC Анастасія Лузгіна.
На думку Анастасіі, на куплю нерухомасці ўплывае псіхалагічны фактар. «У людзей абмежаваны магчымасці падарожнічаць ці набыць аўто, бо рынак звузіўся. Але пытанне накаплення грошай засталося. І гэта варыянт укласціся ў нерухомасць».
Паводле словаў Анастасіі, вясной 2022 года рынак замер. Але бліжэй да лета людзі прызвычаіліся да новай «нармальнасці» і пачалі рэалізоўваць адкладзеныя планы. «Акрамя гэтага, банкі апошнія месяцы сталі пашыраць крэдытныя прапановы па набыцці жылля, магчыма, гэта таксама выклікае попыт».
Яшчэ адзін фактар, які можа ўплываць на павялічванне попыту на нерухомасць — цана аднаго «квадрата».
«Умовай для зніжэння цэн на жыллё можа быць альбо нізкі попыт альбо рост прапановаў. «Сёння назіраецца скарачэнне аб’ёмаў увода новага жылля. Гэта абмяжоўвае прапанову і стымулюе цэны», — сказала Анастасія.
Другім фактарам, які акрэслівае цэны на кватэры — попыт, лічыць Анастасія. Яго зніжэнне можа адбыцца, «калі ў насельніцтва працягне зніжацца прыбытак, ці банкі абмяжуюць крэдыты».
Таксама можа паўплываць шок насельніцтва. «Напрыклад, пачатак вайсковага канфлікта ва Украіне, привеў да зніжэння актыўнасці на беларускім рынку нерухомасці», — заўважыла Анастасія. «Тады людзям не да куплі нерухомасці. Калі такога роду шокі будуць адбывацца, то цэны аўтаматычна будуць зніжацца.
У Мінску сітуацыя іншая. Там цэны на жыллё знізіліся. «На гэта паўплываў ад’езд шэрагу спецыялістаў, у тым ліку айцішнікаў. Пры гэтым павялічылася доля людзей з абласных цэнтраў, якія едуць купляць нерухомасць у сталіцу», — сказала Анастасія.
«На мой погляд, рэлакацыя IT-спецыялістаў і іх семей, ад’езд прадстаўнікоў іншых прафесій паўплывала на змены структуры пакупнікоў жылля ў Мінску. З-за роста цэнаў у абласцях падтрымліваецца попыт на нерухомасць у сталіцы».
Яшчэ адзін фактар, які можа ўплываць на павялічванне попыту на нерухомасць — цана аднаго «квадрата».
«Зараз долар танней, чым быў у пачатку 2022 года. А цэны на нерухомасць эксперты працягваюць лічыць у доларах ЗША. Пры гэтым, у кастрычніку 2022 года інфляцыя перавысіла 15%. З-за санкцый выраслі выдаткі ў будаўніцтве, павялічылыліся заробкі ў будаўнікоў. Усё гэта паўплывала на сабекошт квадратнага метра ў рублях і ў валюце», — сказала Анастасія Лузгіна.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…