Дэмантаж на Новым мосце. Крыніца: "Гродна Плюс"
Пасля адкрыцця пантоннай пераправы на Новым мосце дэмантавалі нізавую частку парэнчаў. Іх разабралі і вывезлі з аб’екта. Далей плануюць прыбраць тратуары, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».
Паралельна дэмантажу працоўныя свідруюць адтуліны пад умацаванне маналітнай пліты. Акрамя гэтага, спецыялісты плануюць падняць балкі і нацягнуць пучкі [арміраваная металічная звязка — Hrodna.life]. Пасля працоўным трэба будзе заманаліціць пралётную пабудову, каб умацаваць нясучую канструкцыю.
На Новым мосце працуюць каля 60 чалавека. Паводле словаў працоўных, рамонт Новага моста ў два разы складаней за працы на Румлёўскім.
Новы мост на вуліцы Паповіча цалкам закрылі для транспарту з 23 верасня. Пешаходны рух па мосце пакінулі, а на абодвух берагах Нёмана арганізавалі часовыя прыпынкі грамадскага транспарту. Ён даязджае да моста і разварочваецца. Для гараджан арганізавалі пантонную пераправу праз Нёман.
Чытайце таксама:
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…