Ілюстрацыйнае фота
Міністэрства ўнутраных спраў унесла лозунг «Жыве Беларусь» ў спіс нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі. Адпаведны дакумент апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.
У дакуменце акрэслілі, што вітанне «Жыве Беларусь» і водгук «Жыве» ў суправаджэнні паднятай рукі з раскрытай далонню — сімвал 13-га Беларускага паліцэйскага батальёна пры СД [служба бяспекі рэйхсфюрэра — Hrodna.life] і 30-й грэнадзёрскай (пяхотнай) дывізіі Ваффэн-СС.
Ці лічацца нацысцкімі выгук «Жыве Беларусь» і адказ на яго без жэставага суправаджэння або адпаведны надпіс — невядома.
Пастанова МУС датычыць двух спісаў: нацысцкіх арганізацый і структур ды нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі. У абноўленых спісах дзевяць арганізацый і 52 віды сімволікі. Спіс нацысцкіх арганізацый папоўніла «30-я грэнадзёрская (пяхотная) дывізія Ваффэн-СС (руская № 2, яна ж беларуская № 1), на нямецкай мове — 30. Waffen-Grenadier-Division der SS (ruthenische Nr. 2) weissruthenische Nr. 1. У пастанове пазначана, што ў асноўным яна складалася з былых вайскоўцаў «Беларускай Краёвай Абароны».
За прапаганду альбо публічнае дэманстраванне такой сімволікі, у тым ліку ў інтэрнэце, могуць пакараць крымінальнай адказнасцю паводле арт.341−1. Абвінавачанаму будзе пагражаць штраф, арышт, абмежаванне волі да трох гадоў або пазбаўленне волі да чатырох гадоў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…