Фото: Hrodna.life
Хоць афіцыйнае адкрыццё пантоннага моста праз Нёман прайшло ў пятніцу, паўнавартасна ён «запрацуе» 8 лістапада. З гэтага дня пешы праход па Новым мосце закрыюць на 1,5−2 месяцы. Пантонная пераправа ўжо стала месцам для фотасесій гродзенцаў.
Ходнік на Новым мосце яшчэ адкрыты для пешаходаў, але з двух бакоў ракі да пераправы і назад спускаюцца і падымаюцца людзі.
Час ад часу з моста ў раку падаюць камяні - будаўнічае смецце з тэхналагічных адтулін, якія свідруюць у збудаваннях. Праход пад тую частку моста, дзе актыўна ідуць працы, закрыты. Па іншы бок пераправы каля трубы ачышчальных збудаванняў спакойна сядзяць рыбакі.
Афіцыйна пераправа ўжо гатовая для людзей. Яшчэ перад выхаднымі, 4 лістапада, яе асабіста агледзеў міністр абароны Віктар Хрэнін. Ён першым пераправіўся па пантонах на іншы бераг разам з кіраўніцтвам рэгіёна, паведаміў канал аблвыканкама «Пул 4 регион».
Пакуль Новы мост будзе цалкам перакрыты, маставыя перакрыцці узмоцняць, падняўшы пралётныя збудаванні на 50 см. Працы па ўзмацненні перакрыццяў зоймуць каля 1,5−2 месяца, ці крыху больш, але тэрміны рамонту ад гэтага значна скароцяцца, распавёў тады старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой.
Апошні раз пантонным мостам гродзенцы карысталіся ў 2007−2008 гадах, пры рэканструкцыі Старога моста.
Новы мост перажывае капітальны рамонт упершыню са свайго адкрыцця ў 1971 годзе. Запланаваныя працы дазволяць эксплуатаваць мост яшчэ 25 гадоў.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…