У Гродне, як і ў іншых абласных гарадах і раёнах, праходзяць паказы міжнароднага кінафестываля «Лістапад». Фестывальныя паказы ідуць з 4 па 11 лістапада. Пры гэтым у праграме ўжо адбыліся змены — цэнзура зняла з раскладу дзіцячы фільм Андрэя Кудзіненкі «Дзесяць жыццяў Мядзведзя».
У Гродне ў рамках фестывалю можна паглядзець каля 15 фільмаў, паведамілі на «Гродно Плюс». Паказы праходзяць у кінатэатрах «Чырвоная зорка» і «Космас».
З пачатку паказаў з раскладу фестывалю ўжо паспеў знікнуць фільм рэжысёра Андрэя Кудзіненкі «Дзесяць жыццяў Мядзведзя». Ён быў адабраны ў конкурс дзіцячых і юнацкіх фільмаў «Лістападзік» у рамках фестывалю «Лістапад». Фільм распавядае выдуманую гісторыю прыгод савецкага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя і яго ўнучкі ў відэагульні.
На гродзенскай афішы фестывалю фільм пастаўлены на 10 лістапада. На сайце Гродзенскага аблкінавідэапраката у гэты дзень паказаў няма. У Мінску фільм знік з раскладу Мінскага кінавідэапраката (але захаваўся ў кэшаванай версіі) і камерцыйнага пракату, які праходзіць па-за рамкамі фестывалю. З сайта сэрвісу анлайн-продажу квіткоў Bycard фільм не прыбралі, але ў Мінску квіткі на сеансы купіць немагчыма, у Пружанах і Гомелі яны яшчэ прадаюцца, але, магчыма, гэта часова, піша аўтарскі канал кінакрытыка і кінажурналіста Тараса Тарналіцкага «Священный Белавуд».
Ананімная крыніца аднаго з мінскіх кінатэатраў паведаміла, што фільм знялі з пракату пасля афіцыйнага ліста з Міністэрства культуры. З чым звязана прычына адмены паказу, там не тлумачыцца.
Фільм быў зняты на студыі «Першая кінавідэакампанія» прадзюсара Віктара Лабковіча. Вытворчасць фільма спансаравалася праз дзяржаўны тэндэр з бюджетна, меншую частку сродкаў прыцягнула «Першая кінавідэакампанія».
Падчас здымак праекта Віктара Лабковіча арыштавалі і адправілі ў СІЗА, з якога ён выйшаў летам 2022 года, праз год зняволення.
У 2022 годзе Андрэй Кудзіненка супрацоўнічае з кінафестывалем «Лістапад» і студыяй «Беларусьфільм». У прыватнасці, займаецца адборам праектаў ад рэжысёраў, якія хочуць супрацоўнічаць з «Беларусьфільмам» і Мінкультам. Адабраныя фільмы плануецца зняць на нацыянальнай кінастудыі за бюджэтныя грошы і паказаць у рамках «Лістапада» ў 2023 годзе.
Да гэтага Кудзінека працаваў на «Беларусьфільме» ў канцы 2000-х, калі зняў гатычны хорар «Масакра». Пасля рэжысёр не аднойчы падаваў заяўкі на аўтарскія праекты, але атрымліваў адмовы.
У 2016 годзе ён сам прыняў рашэнне зняць з паказу «Лістапада» фільм-альманах «Хранатоп», які здымалі іншыя рэжысёры пад яго куратарствам. Тады чыноўнікам не спадабалася кароткаметражка «Яечня па-беларуску». У ёй п’яны міліцыянт застаў сваю жонку ў пасцелі з палюбоўніцай і пад пагрозай пісталета прымусіў іх цалавацца. Паколькі фільм немагчыма было паказаць цалкам, Кудзіненка зняў паказу ўвесь праект.
«Дзесяць жыццяў мядзведзя» стаў трэцяй гульнявой карцінай за апошні час, якую адмаўляюцца паказваць паводле рашэння чыноўнікаў. У 2022 годзе з пракату канфіскавалі экранізацыю рамана Людмілы Урублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча» рэжысёра Аляксандра Анісімава. Таксама на фестывалях і пракаце не з’явілася біяграфія Янкі Купалы «Купала» Уладзіміра Янкоўскага. Абодва фільмы неслі ў сабе нацыянальны і антырасійскі мэсэдж, адзначае Тарналіцкі.
Чытайце таксама: «Фильм украли». «Купалу» выложили в сеть, на «Беларусьфильме» не знают, как это произошло
Апошнія два гады галоўны арганізатар кінафоруму «Лістапад» — «Беларусьфільм». Сёлета на фестываль было пададзена 1360 заявак з 89 краін. Паказы праходзяць больш чым у 40 гарадах Беларусі. Так было больш за 10 гадоў таму. Пасля фестываль праходзіў толькі ў Мінску. На «Лістападзе"-2022 — чатыры конкурсныя праграмы: дакументальнае, гульнявое, анімацыйнае кіно і дзіцячыя фільмы — «Лістападзік». Мультфільмы прадстаўляюць у асобнай конкурснай секцыі.
На працягу 11 гадоў арганізацыяй «Лістапада» займаўся Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». У 2021 годзе ён прыпыніў сваю дзейнасць у якасці дырэкцыі паводле рашэння заснавальніка фестывалю — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Чытайце таксама: Как выжить кинотеатрам и заменят ли Индия с Китаем американские фильмы: что ждет белорусскую киноиндустрию
У Гродне запланавалі бягучы рамонт авальнай залы ў Новым замку. Работы завершаць да канца снежня.…
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы месцы ёсць для 82,1% тых, каму яны патрэбны,…
Турыстка прыехала ў Гродна і хацела сфатаграфавацца на фоне вядомай гродзенскай фотазоны - гродзенскага ўніверсітэта,…
Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне…
Карціну з выявай помніка Антонію Тызенгаўзу ў гродзенскім Фарным касцёле выставілі на польскі аукцыён Onebid.…
На Карла Маркса, 10 з'явілася чайхана "Халяль" - з мантамі, пловам і лавашам з тандыра.…