Горад

Горад і супольнасці: як гараджане дамаўляюцца паміж сабой — у новым выпуску «Утульнага горада»

Калі мы дазнаемся, што ў горадзе нешта змянілася праз бурлівую дзейнасць грамадзян, то кажам: «гэта зрабіла супольнасць». Але што такое супольнасць? Каго можна лічыць яе часткай, а каго — не? Што рабіць, калі людзі ўнутры супольнасці жадаюць для свайго горада рознага? Разбіраемся разам з менеджаркай культуры Наталляй Зданевіч у падкасце «Утульны горад».

Праслухайце падкаст цалкам або прачытайце асноўныя тэзісы ў скароце ніжэй.

Супольнасць і яе чальцы

Наталля Зданевіч шмат год займаецца праектамі, звязанымі з Брэсцкай крэпасцю. Праз гэта ёй даводзіцца шмат супрацоўнічаць з гарадскімі супольнасцямі. Наталля лічыць, што менавіта ў працы з супольнасцю палягае поспех, напрыклад, захавання культурнай спадчыны.

Што ўласна такое супольнасць? Гарадская супольнасць — гэта жыхары горада, неабыякавыя да жыцця вакол. Пры гэтым Наталля Зданевіч лічыць, што нават чалавека, які цалкам пагружаны ў сваё прыватнае жыццё і не звяртае асаблівай увагі на тое, што адбываецца з горадам, варта лічыць часткай супольнасці.

Калі чалавек, быццам бы зусім не гарадскі актывіст, выходзіць на вуліцу і злуецца ці сумуе, калі бачыць, як школьнікі ламаюць дрэва, — гэта ўжо праява грамадскай пазіцыі. Такім чынам мы маем чалавека, які лічыць, што нельга ламаць дрэвы. Калі раптам такому чалавеку давядзецца трапіць у кампанію па ахове дрэў у горадзе — ёсць усе шанцы, што ён праявіць сваю пазіцыю.

З іншага боку, нават калі наш герой ніколі не стане прымаць удзел у якой-кольвек кампаніі, ён, прынамсі, можа выказаць сваё меркаванне ў апытанні. Чым болей людзей у апытанцы на вуліцы адкажуць, што дрэвы нельга нішчыць, а трэба абараняць, — тым болей шанцаў, што актывісты ці гарадскія ўлады звернуць на гэта ўвагу.

Супольнасці і гістарычная спадчына

Лёгка заўважыць, што ў Гродне менавіта вакол гістарычных аб’ектаў узнікаюць самыя гарачыя спрэчкі і канфлікты. Як трэба было рэстаўраваць Стары замак? Як захаваць драўляныя будынкі ў Новым свеце і ці варта гэта рабіць увогуле? Што нарабілася з домам Люціка і ці добра гэта? Трэба ці не трэба вырубаць дрэвы на старых могілках?

Наталля Зданевіч лічыць, што гістарычныя аб’екты — такая канфліктагенная тэма, таму што шмат год беларусы былі пазбаўленыя нацыянальнай гісторыі да Другой сусветнай вайны. Нават зараз у дзяржаўным наратыве дамінуе тэма савецкай спадчыны, а ўсё то, што было да БССР — «замятаецца пад дыван». Гістарычныя ж аб’екты — гэта фізічны доказ таго, што беларускай гісторыя не абмяжоўваецца партызанамі і вёскай. Людзям падабаецца мець у сваёй ідэнтычнасці нешта прыгожае і еўрапейскае. Менавіта таму такі боль выклікае любое ўварванне ў цэласнасць гістарычных аб’ектаў.

Пры гэтым супольнасць ніколі не бывае аднароднай. Узяць, напрыклад, пытанне тэарэтычнага аднаўлення Фары Вітаўта. Аб тым, як менавіта яна мусіць выглядаць, могуць мець розныя ўяўленні і гісторыкі, і архітэктары, і бізнесоўцы, і актывісты, і простыя мінакі, і гарадскія ўлады. Што можна зрабіць з гэтай палітрай меркаванняў, каб неяк аб’яднаць іх?

Гарадскія канфлікты і іх вырашэнні

Для гэтага існуюць публічныя сустрэчы, куды запрашаюцца ўсе зацікаўленыя, плюс эксперты ў гэтай галіне, і людзі, якія маюць рэлевантны досвед. Падчас сустрэчы варта прысутнічаць мадэратару, які не належыць ні да аднаго з бакоў, які б накіроўваў ход дыскусіі. Калі тэма занадта вялікая, можна правесці не адну, а цыкл сустрэч.

На жаль, праўда ў тым, што мы ніколі не зможам прыйсці да выніку, які на 100% задаволіць усе бакі. Але мы можам зрабіць так, каб людзі атрымалі магчымасць дамаўляцца паміж сабой, выказваць свае думкі і ўплываць такім чынам на гарадскія працэсы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024