Эканамічны матэрыял пра пракладкі, рэпартаж з візавага цэнтра, расследаванне пра бомбасховішчы і гісторыі тых, хто не з’ехаў - найлепшыя матэрыялы Hrodna.life за апошні год адзначылі ў конкурсе Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы. Таксама высока ацанілі відэа ў нашым Instagram. Асобна адзначылі рэдактарку Ірыну Новік — яна атрымала спецадзнаку за адвагу, прафесіяналізм і адданасць прафесіі.
Падведзеныя вынікі штогадовага конкурса Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы. Публікацыі Hrodna.life былі адзначаныя ў дзевяці намінацыях. Мэта сёлетняга конкурса была адзначыць журналістаў і выданні, падкрэсліць салідарнасць паміж выданнямі і іх супрацоўнікамі, якія працуюць у складаных умовах.
Сёлета, як і летась, беларускім журналістам і выданням даводзіцца працаваць у надзвычай складаных грамадска-палітычных умовах. Каб падтрымаць салідарнасць сярод калегаў, у 2022 годзе, як і ў 2021, журы конкурса не вылучала пераможцаў і першых месцаў. Раней, калі пераможцаў вызначалі, Hrodna.life рабіўся рэгіянальным выданнем году.
Чытайце таксама: «Сейчас важна не конкуренция, а сотрудничество». Подвели итоги конкурса Ассоциации издателей региональных медиа
У 2022 годзе удзел у конкурсе прыняло 13 рэдакцый і 86 аўтараў, 315 матэрыялаў і серыяў. Найбольш матэрыялаў удзельнічала ў намінацыі «Сацыяльны рэпартаж». Абвяшчэнне вынікаў правялі анлайн.
Матэрыялы Hrodna.life, якія былі асабліва адзначаныя
«Эканамічныя матэрыялы»
«Падатак» на месячныя: чаму ў Беларусі даражэюць пракладкі і што з гэтым рабіць?
Матэрыял пра тое, да якіх эканамічных і сацыяльных наступстваў можа прывесці ігнараванне патрэбаў жаночай часткі насельніцтва Беларусі.
Аўтамабілі ў Беларусі - і новыя, і ўжываныя — рэзка падаражэлі ў сувязі з вайсковым канфліктам ва Украіне і антырасійскімі санкцыямі Захаду. Hrodna.life разбіраўся, што адбываецца на айчынным аўтарынку, якія аўтамабілі цяпер купляць і ці варта чакаць паляпшэння сітуацыі.
«Сацыяльны рэпартаж»
Без віз. Што адбывалася ля візавага цэнтра ў Гродне пасля адмены «жывой чаргі»
Людзі з рознымі гісторыямі і адной праблемай — патрапіць ў візавы цэнтр для падачы дакументаў на польскую візу. Вясной пачаліся праблемы з візамі, і запісацца туды стала практычна немагчыма. Дапамагчы ім мог запіс па жывой чарзе, але яго ў візавым цэнтры ў Гродне адмянілі.
«Адукацыя»
Гродзенцы расказалі, як прыйшлі да працы з дзецьмі і навучыліся разам з імі скараць сябе і вяршыні. Гэта гісторыя пра тое, як у нашых складаных умовах можна фармаваць грамадзянскую пазіцыю і адказнасць, адзначыла сябра журы конкурса.
«Журналісцкае расследаванне»
«Каб супраціўнік не даведаўся». Як гродзенцам знайсці бамбасховішчы, калі яны засакрэчаныя
Паспрабавалі высветліць, дзе ў Гродне ёсць бамбасховічы, у якім яны стане, і чаму пра іх нікому не распавядаюць. Бонусам — спіс для «трывожнага чамаданчыка».
«Культура»
«Напіцца і забыцца», бытавуха і Саладуха. Што не так з гарадскімі святамі ў Гродне
Пра тое, што не так з гарадскімі святамі, Hrodna.life гутарыў з дзвюма крыніцамі, якія працавалі на такіх мерапрыемствах і знаёмыя з сітуацыяй у сферы культуры. Расследаванне працэсаў, якія адбываюцца з массавамі святамі ў беларускіх гарадах.
Матэрыял з цыклу публікацый пра людзей, якія свядома вырашылі жыць у Беларусі, маючы магчымасць з’ехаць
«Гісторыя і краязнаўства»
У матэрыяле паказана, як канрэтны выпадак ашчаднай рэканструкцыі можа быць прыкладам для абыходжання з драўлянай архітэктурай у горадзе, паказан механізм, як можна захоўваць гісторыю.
«Партрэт»
Гісторыя айцішніка, якому прысудзілі пакаранне «хіміей». Ён меў магчымасць з’ехаць, але свядома абраў адбыць пакаранне, каб застацца ў Беларусі.
«Відэа»
Серыя Instagram-відэа пра гарадскія імпрэзы.
«Экалогія»
«Кажется хлам, а по факту редкие дорогие предметы». Экологи из Гродно открыли антикварный магазин
Гісторыя пра тое, як пара эколагаў адкрылі ў Гродне антыкварную краму.
Таксама рэдактарка і аўтарка Hrodna.life Ірына Новік атрымала спецадзнаку за адвагу, прафесіяналізм і адданасць прафесіі.