У гандлёвым цэнтры OldCity закрываецца піцэрыя «Піца Тэмпа». Апошнім днём працы назвалі 7 лістапада.
«Хлопцаў мы яшчэ ўбачым, толькі ўжо ў новым фармаце», — намякнулі ў Instagram OldCity.
Наведвальнікі шкадуюць, што піцэрыя закрываецца. «Вельмі шкада, было адно прыстойнае кафэ на ўвесь ГЦ, і тое зачыняецца. Кавы пасля шопінгу ўжо і не пап’еш і не паабедаць смачна», — напісала ў Instagram ГЦ карыстальніца з нікам denishchik.natalia. «Як шкада, любімая піца толькі там», — напісала іншая падпісантка lenagrintsevich.
Магчыма, закрыццё звязана з тым, што неўзабаве ў OldCity плануецца адкрыццё 17-га рэстарана сеткі народнай кухні «Васількі». Рэстаран павінен быў размесціцца на тых жа плошчах, дзе цяпер «Піца Тэмпа», але не замест яе, а побач. Агульная плошча на дзве ўстановы была б каля 370 кв. м., агульная колькасць пасадачных месцаў - больш за 200, удакладнялі ў ГЦ OldCity месяц таму. Як хутка адкрыецца новая ўстанова, пакуль не паведамляецца.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…