Пра гэта распавяла ў Instagram Надзея Віціна, жонка «галоўнага фокусніка Гродна» і арганізатара фестывалю Мікалая Нардзі. Пра прычыны адмены яна не паведаміла.
Magic Show — міжнародны фестываль фокуснікаў, які штогод праводзілі ў Гродне. На ім збіраліся найлепшыя ілюзіяністы з розных краін свету, пачаткоўцы і дасведчаныя артысты арыгінальнага жанру. У конкурснай праграме былі нумары мікрамагіі, сцэнічнай і ментальнай магіі, камічная магія. Таксама праходзілі майстар-класы, семінары і лекцыі для штукароў.
У мінулыя гады ў шоў прымалі удзел фокуснікі з Беларусі, Расіі, Літвы, Арменіі, Польшчы, Эстоніі і іншых краін. Мерапрыемства бывала і двухдзённым, магло адбывацца па два гала-канцэрты на дзень.
У гэтым годзе шоў павінна было прайсці ў Гродне ў дзявяты раз.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…