Будынкі на вуліцы Вялікая Траецкая якія прадалі з аўкцыёна. Крынціа: "Вечерний Гродно"
На вуліцы Вялікай Траецкай з’явіцца фудкорт з рэстаранам іспанскай кухні. Яго арганізуюць у будынках № 31 і № 33, паведаміў «Вечерний Гродно».
Будынкі 1900 года пабудовы прадалі з аўкцыёна 1 лістапада. Новы ўладальнік — прыватная гродзенская фірма, яна павінна на працягу трох гадоў правесці рэканструкцыю будынкаў.
«У гэтым раёне дастаткова розных кафэ і рэстаранаў, таму абодва будынка плануецца перарабіць пад грамадскае харчаванне», — сказаў дырэктар фірмы Павел.
Сярод установаў новы ўладальнік запланаваў рэстаран іспанскай кухні.
Два будынкі агульнай плошчай 368 кв.м выставілі на аўкцыён за 310,7 тыс. рублёў. У выніку таргоў цана вырасла да 327 тыс. рублёў. У гэтых будынках размяшчаецца рамонт гадзіннікаў, а таксама выраб ключоў. Раней там таксама працаваў цэнтр «Партал». Яго закрылі ў лістападзе 2020 года, пасля таго, як з уладальнікамі разавалі дамову арэнды памяшкання.
Чытайце таксама: У Гродне закрыецца тайм-кафэ «Партал». Установа не працавала ў дзень «усеагульнай забастоўкі»
Пабудовы асобна не ўнесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны, але размяшчаюцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Гродна. Таму новы ўладальнік павінен будзе захаваць архітэктурныя і стылістычныя асаблівасці будынкаў. Забаронена неабгрунтавана змяняць іх фасады і аб’ёмы.
Чытайце таксама: На Фолюшы прадаюць будынкі былых штабоў за менш чым 100 рублёў
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…