У Польшчы хочуць адмяніць «кавідны» закон аб аўтаматычным падаўжэнні візаў

Польскі ўрад плануе скасаваць аўтаматычны працяг дзеяння візаў і карт побыту (відаў на жыхарства). Адпаведны законапраект апублікавалі на сайце польскага ўрада.

Шэнгенская віза. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: UDF.BY

Праект перадусім накіраваны на змены ў закон аб дапамозе грамадзянам Украіны, якія былі вымушаны пакінуць радзіму з-за вайсковай агрэсіі з боку Расіі. Але ў дакуменце ўзгадваюць і адмену аўтаматычнага працягу дзеяння візаў.

Законапраект плануюць да канца 2022 года накіраваць у парламент. Калі яго прымуць, уладальнікі пратэрмінаваных візаў альбо карт побыту павінны будуць на працягу 30 дзён легалізавацца альбо пакінуць Польшчу.

Што за аўтаматычны працяг візаў і пры чым тут COVID?

Візы і карты побыту пачалі аўтаматычна працягваць праз эпідэмію каранавіруса ў сакавіку 2020 года. Замежнікі, якія ў час закрытых межаў вымушаныя былі застацца ў Польшчы, дзякуючы яму не рабіліся парушальнікамі. Усе візы і дазволы на жыхарства аўтаматычна працягвалі свой тэрмін дзеяння, пакуль гэтае рашэнне не будзе адменена. Аднак уладальнікі такіх пратэрмінаваных візаў мусілі заставацца на тэрыторыі Польшчы і не маглі перасоўвацца па тэрыторыі іншых дзяржаваў Шэнгенскай зоны.

Чытайце таксама: Квіток у адзін канец? Якія магчымасці і абмежаванні дае гуманітарная віза ў Польшчу

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024