Пасля 72 гадзін затрымання на волю выйшла бухгалтарка «Маёнтка Падароск» Вольга Балтрукевіч. Затрыманыя Дзмітрый Карабач і кіраўнік Юрый Меляшкевіч знаходзяцца ў гродзенскім ізалятары. Справай займаецца Следчы камітэт, распавёў Hrodna.life Павел Падкарытаў.
UPD 5 лістапада. Дырэктар ПТУП «Маёнтак Падароск» Юрый Меляшкевіч і фінансавы дырэктар Дзмітрый Карабач затрыманыя па ўзбуджанай крымінальнай справе ў нясплаце падаткаў і страхавых узносаў з заробкаў працаўнікоў амаль на 400'000 рублёў. «Што, вядома, поўная хлусня», — пракаментавалі калегі затрыманых. Затрыманым пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Вольга знаходзіцца дома. Пакуль невядома, пад якую меру стрымання яе адпусцілі — хатні арышт ці падпіску аб нявыездзе. Разам з ёй правялі ператрусы ў офісах прадпрыемства.
Мужчынам працягнулі арышт на 10 сутак. Верагодна, у пятніцу 4 лістапада ім выставяць абвінавачванне.
Раней меркавалася, што распачалі крымінальную справу па арт. 243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў».
Аб затрыманні трох супрацоўнікаў «Маёнтка Падароск» стала вядома 27 кастрычніка. На прадпрыемстве было выманне дакументаў - забралі дакументы фірмы і кампутары.
Чытайце таксама: