У Крэве дабудавалі і ўрачыста адкрыюць вежу-дазорцу. Яе ўзводзілі паводле старажытных тэхналогій за сродкі прыватнай фірмы

Вежу-дазорцу, меркавана, частку сігнальнай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага, урачыста адкрыюць у Крэве. Вежу збудавалі на сродкі прыватнай фірмы паводле гістарычных, археалагічных і архітэктурных даследаванняў. Адкрыццё драўлянай вежы-дазорцы запланаванае на 5 лістапада, 15.00.

У час мерапрыемства анансуюць сустрэчу з князем Альгердам, сярэднявечныя рыцарскія турніры і забавы і фаер-шоў. Арганізатар — Смаргоньскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Архітэктар вежы — Андрэй Шулаеў, каардынатар праекта — дырэктарка Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Бобіна, археалагічны нагляд здзяйсняў гісторык, археолаг Алег Дзярновіч. Узвядзенне турыстычнага аб’екта праспансавала ВКТАА «Фомар», якое займаецца аптовым гандлям машынамі і абсталяваннем для будаўніцтва.

Вежа — не толькі турыстычны аб’ект, але і прыклад вежавай сігнальнай сістэмы Вялікага княства Літоўскага.

Драўляную вежу на Юравай гары ў Крэве пачалі будаваць у верасні 2022 года. Усе працы выконваліся, наколькі магчыма, з ужываннем традыцыйных матэрыялаў і інструментаў, максімальна прыбліжана тэхнік, якія існавалі ў старажытнасці, расказвала дырэктарка Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Бобіна. Агульнае кіраўніцтва праектам і каардынацыю дзеянняў яго ўдзельнікаў на ўсіх этапах яна здзяйсняла на дабрачыннай аснове, адзначаў у публікацыі «Светля шлях». Праект узгоднены з Мінкультам.

Годам раней на Юравай гары правялі даследванні археолагі пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук, старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алега Дзярновіч. У 2012 годзе падчас раскопак на гэтым месцы даследчыкі натрапілі на каменныя канструкцыі. У 2021 годзе там выявілі мураваны падмурак пад драўляную канструкцыю, у 2022 праводзілі і геарадарныя даследванні. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што на Юравай гары ў XIV ст. мог знаходзіцца сігнальны пост, дазорная вежа. Такая пабудова была патрэбна Крэўскаму замку, агляд з якога быў досыць абмежаваны. Пра сістэму такіх сігнальных агнёў на землях ВКЛ узгадвалі ў нямецкіх хроніках. Паводле альтэрнатыўнай версіі, там мог размяшчацца сакральны аб’ект, але сведчанняў гэтаму археолагі не знайшлі.

Вежа мае вышыню амаль 10 м. Сцены выкананыя з сасны, асобныя элементы, у тым ліку дзверы, — з дуба, чатырохскатны дах накрыты гонтай. Унутры пабудовы частка падлогі - са шкла, пад якім бачныя рэшткі падмуркаXIV ст., выяўленыя падчас раскопак. Адначасова на вежу можа падняцца да 10 чалавек.

Афіша мерапрыемства

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025