На прадпрыемстве “Маёнтак Падароск” Ваўкавыскага раёна затрымалі трох супрацоўнікаў. Сярод іх – кіраўнік УП “Маёнтак Падароск” Юрый Меляшкевіч. Пакуль яны затрыманыя на 72 гадзіны.

27 кастрычніка стала вядома пра затрыманне Юрыя Меляшкевіча. Ён – намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры». Да ліквідацыі быў намеснікам старшыні грамадскага аб’яднання “БНФ “Адраджэнне”,, актывістам Руху «За Свабоду».

Затрыманы тры супрацоўнікі прадпрыемства “Маёнтак Падароск”. Распачалі крымінальную справу
Юрый Меляшкевіч. Фота: Hrodna.life

Таксама затрыманыя фінансавы дырэктар Дзмітрый Карабач і бухгалтарка Вольга Балтрукевіч.

“Зараз высвятляем акалічнасьці справы, ў нядзелю іх павінны ці выпусціць, ці арыштаваць”, – расказаў Hrodna.life Павел Падкарытаў, уладальнік маёнтка.  

Супрацоўнікаў затрымалі ў межах расследвання крымінальнай справы. Верагодна, яна ўзбуджаная па арт.243 КК “Ухіленне ад выплаты падаткаў”. 

На самім прадпрыемстве была выемка дакументаў. “Але, фактычна, быў ператрус. Забралі дакументы фірмы і камп’ютары”, – расказаў Павел. 

Ініцыятыва “Маёнтак Падароск” аднаўляе сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у Падароску. У 2013 годзе яе выкупіў расійскі бізнесмен беларускага паходжання Павел Падкарытаў. Турыстычны комплекс мае на мэце прыцягнуць у мястэчка новых жыхароў і выратаваць яго ад вымірання.

Чытайце таксама: «Тут ёсць геній месца». Як расійскі бізнесмен з беларускімі каранямі ажыўляе мястэчка Падароск