Вялікі басейн для гродзенцаў і зала на 2000 месцаў. Што будзе ў новым спарткомплексе на ўездзе ў Гродна

Шматфункцыйны спартыўны комплекс сабраліся будаваць у раёне развязкі па вуліцы Белуша, на ўездзе ў Гродна з боку трасы М6. Ён зможа прымаць спаборніцтвы рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Праект ужо пачалі рыхтаваць. На гэта запатрабуецца 10−11 месяцаў, пасля пачнецца будаўніцтва, піша «Гродзенская праўда».

У будынку ўладкуюць дзве гульнявыя залы: асноўную на 2000 месцаў і трэніравальную на 500 месцаў. Там змогуць праводзіцца спаборніцтвы па валейболе, баскетболе, гандболе, міні-футболе. Залы будуць адпавядаць усім міжнародным стандартам.

У асноўнай зале трыбуны размесцяць па перыметры з усіх бакоў. Яна будзе ўключаць дванаццаць распранальняў, з іх восем — для клубаў. У распранальнях усталююць санвузлы, душавыя, масажныя сталы і маразільныя камеры для лёду. Меншая, трэніровачная зала па спартовых характарыстыках не будзе саступаць асноўнай і падыдзе для спаборніцтваў рэспубліканскага ўзроўню. На трыбунах абсталююць пляцоўкі для адначасовай працы сямі телевідэакамер і ўсталююць табло з магчымасцю прагляду матчаў у рэжыме рэальнага часу.

Таксама пабудуюць 50-метровы басейн з дзесяццю дарожкамі. Запраектавана высоўная платформа, якая падзяляе басейн на дзве часткі па 25 метраў. Тады на адной частцы можна будзе трэніравацца спартсменам, а на другой плаваць звычайным наведвальнікам. Таксама такая канструкцыя дазволіць праводзіць буйныя міжнародныя спаборніцтвы, у тым ліку чэмпіянат Еўропы. Басейн падыдзе і для спаборніцтваў па водным пола і сінхронным плаванні. Да яго пабудуюць дзве распранальні на 200 чалавек, чатыры трэнерскія пакоі і склады. Басейн абсталююць электроннай сістэмай старт-фініш і назіральнай ямай, якая дазволіць назіраць за спартсменамі пад вадой.

Для навучання плаванню дзяцей і для трэніровак дзіцяча-юнацкіх школ плануюць асобны маленькі басейн 7 на 13 метраў.

Таксама ў спарткомплексе будуць:

  • каля дзесяці трэнерскіх і два гасцявыя пакоі;
  • распранальні для суддзяў;
  • навучальныя класы для правядзення тактычных заняткаў па разборы мінулых гульняў з магчымасцю відэапрагляду;
  • рэабілітацыйны цэнтр з саўнамі, пакоямі для лекараў і допінг-кантролю, фізіятэрапеўтычныя кабінеты з абсталяваннем для аднаўлення і лячэння спартсменаў;
  • прэс-цэнтр з пакоем на 75 метраў для прэсы і магчымасцю падлучэння мультымедыйнага праектара, высакахуткаснага інтэрнэту і гукаўзмацнення.

У комплексе прадугледжана безбар’ернае асяроддзе: пандусы, тактыльная плітка. У басейне ўсталююць спецыяльны ліфт для людзей з інваліднасцю, які будзе апускаць іх у ваду.

Звычайныя гродзенцы змогуць арандаваць абедзве гульнявыя залы, паплаваць у басейне, адпачыць у саўне і скарыстацца медыцынскімі паслугамі. Плануюць пабудаваць таксама трэнажорную залу і фітнес-клуб.

Так будзе выглядаць спарткомплекс. Крыніца: t.me/pul_4region

У Гродне — праблема з заламі

У адрозненне ад іншых абласных цэнтраў, у Гродне не хапае вялікіх інфраструктурных спартыўных аб’ектаў, у тым ліку для правядзення спаборніцтваў па гульнявых відах спорту, распавёў начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Максім Малахоўскі «Гродзенскай праўдзе». Напрыклад, матчы чэмпіянату Беларусі па баскетболе ў Гродне праводзяць у дзвюх залах, дзе, да таго ж, глядацкія трыбуны займаюць зусім мала месца. Правесці ў іх больш сур’ёзныя турніры проста немагчыма, пад міжнародныя стандарты яны не падыходзяць.

Будаўніцтва адклалі

Мінулай зімой будаўніцтва спарткомплексу на М6 абяцалі пачаць у 2022 годзе. Аб планах пабудаваць новы спарткомплекс паведамлялі яшчэ ў 2020 годзе, але разглядалі пад яго скрыжаванне праспектаў Янкі Купалы і Кляцкова. У 2021 годзе называлі і кошт будаўніцтва — 12−13 млн рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024