Рэдакцыя Hrodna.life даведалася, куды можна схадзіць на Хэлоўін у Гродне. Больш за ўсё ў нашай падборцы вечарынак, але ёсць і мерапрыемствы для тых, хто любіць паесці, або шукае, куды схадзіць з дзецьмі. Таксама ёсць некалькі зніжак і конкурсаў – глядзіце, як правесці Хэлоўін з карысцю.

Канцэрты і вечарыны

Бар “Менделеев”

На вечарыне 29 кастрычніка выступяць DJ ANDREW DN і MC RADZIUK. У праграме – конкурсы і адпаведны дрэс-код. А 28 кастрычніка гродзенцаў чакае прэ-паці.

Бар “Сон”

Наведвальнікаў бара чакаюць у касцюмах кінагерояў.

Кафэ “Авакава”

Хэлоўін супадае з днём нараджэння “Свабоднай гітары” – ён пройдзе з адпаведнай тэматыкай.

Бар “Silencio”

У праграме – шмат розыгрышаў і прызоў. Колькасць месцаў абмежавана. Гасцям, якія прыйшлі ў хэлоўінскіх касцюмах, уваход вольны.

Тайм-кафэ “Флэт”

Мерапрыемства пройдзе і ў тайм-кафэ – але якое, пакуль таямніца.

Лаундж-бар “Мята”

Да 23:30 уваход вольны, у тэматычных касцюмах вольны ўваход усю ноч + камплімент на бары.

Клуб “База”

Гарбузы, свечкі, паўзмрок, зомбі-меню і конкурс на самы страшны касцюм абяцаюць у “Базе”.

Бар “Урбанист”

Танцпол а-ля Halloween ад Каці Стояк, гук, святло, вашы любімыя бармэны – гэта абяцаюць у “Урбанісце”.

Бар “Five-No”

У пятніцу, 28 кастрычніка ў бары Five-No выступяць MEANSIX (Pop-punk, Магілёў), ГОРОД ГРЕХОВ (Pop-rock), КОМА ПРОШЛА (ex. Extent & San Uzel, Punk-rock).

Бар “Лондон”

“Лондон” на Віленскай у сваім Instagram лаканічны – на афішы толькі даты.

Анонс мероприятий на Хэллоуин. Фото: Instagram
Анонс мерапрыемстваў на Хэлоўін. Фота: Instagram

Кафэ “Арка”

Наведвальнікі ў касцюмах атрымаюць аўтарскую настойку.

Спецыяльнае меню

Рэстаран “Шервуд”

У праграме – Сhef’s Day ў стылі Halloween.

Рэстаран “Кронон”

Вы зможаце пакаштаваць стравы, якія распрацаваны спецыяльна да Хэлоўіна.

Рэстаран “Ларионофф”

Анонс мероприятий на Хэллоуин. Фото: Instagram
Анонс мерапрыемстваў на Хэлоўін. Фота: Instagram

Фотазоны

Гіпермаркеты “Корона”

Кавярня “Доппио”

Для дзяцей

База адпачынку “Привал”

База адпачынку запрашае анімацыйную праграму “Halloween”.

Freedom Halloween

Афиша Freedom Halloween. Фото: afisha.relax.by
Афіша Freedom Halloween. Фота: afisha.relax.by

“Хинкальня” (ГЗК “Тринити”)

На “Сямейным Хэлоўіне” 30 кастрычніка з 12:00 да 14:00 наведвальнікі кафэ змогуць пераўвасобіцца ў самых любімых ці самых страшных персанажаў. У праграме – аквагрым і пачастункі, паведамляе zimmes.by.

Terra Pizza

Анонс мероприятий на Хэллоуин. Фото: Instagram
Анонс мерапрыемстваў на Хэлоўін. Фота: Instagram

Зніжкі

Некаторыя крамы абвясцілі зніжкі – сякія-такія нават паспелі “згарэць”. Актуальныя зніжкі ў “Острове чистоты” і бонусы ў кандытараў. А ў ГЗК Triniti аб’явілі конкурс.

Адукацыя

KIBERone

“Айтиландия”

Камп’ютарны клуб “Magenta”