У Гродне адрадзілі тую самую «Чабурэчную» — з рэцэптамі, атмасферай і на той жа вуліцы

Уладальнікі «гістарычнай» «Чабурэчнай» з Ажэшкі адкрылі новую ўстанову са старой канцэпцыяй. Яны захавалі рэцэпты тых-самых-чабурэкаў.

«Чабурэчную» на Ажэшкі справядліва можна было лічыць часткай гарадской гісторыі. Уладальнікі паспрабавалі паўтарыць атмасферу старога месца, піша NewGrodno. Установа адкрылася на той жа вуліцы, што і была, але ў іншым месцы. Новы адрас — Ажэшкі, 36, у арцы дома, дзе знаходзіцца крама абутку «Марка». Назва тая ж, але абноўленая — «СНЕбуречная».

Фота: newgrodno.by

У меню ёсць чабурэкі са свінінай, свінінай і ялавічынай, курыцай, сырам або бульбай з грыбамі. Чабурэк вагой 90 грам каштуе 3 рублі 20 капеек. Таксама тут рыхтуюць курыны булён, ёсць гарачыя і халодныя напоі. У планах — дадаць бліны і пельмені, выбар напояў таксама стане шырэйшым.

У памяшканні каля 15 пасадачных месцаў. Час працы — з 10:00 да 21:00 без выхадных, у пятніцу і суботу да 22:00.

Трансфармацыі «Чабурэчнай» у гісторыі

Культавая чабурэчная на Ажэшкі працавала з савецкіх часоў і закрылася толькі ў 2017 годзе. Да апошняга там захоўвалася атмасфера 90-х. Прычынай закрыцця сталі непаразуменні ўладальнікаў чабурэчнай (двух кампаньёнаў) з уладальнікам памяшкання, расказаў адзін з іх. Зараз на гэтым месцы працуе кафэ «Хотей» з сушы і піцай.

Так выглядаў уваход у старую «Чабурэчную». Фота Hrodna.life

Чытайце таксама: Чабурэкі па-гродзенску: рэканструкцыя 90-х і турыстычная атракцыя бязвізавага Гродна

Крыху пазней свежыя чабурэкі па прынцыпе хатняй кухні пачалі гатаваць у новай «Чабуречнай» на Віленскай. С закрытай яе звязвала толькі назва і асноўная страва меню. Гэта было адзінае такое месца ў горадзе. Адна з уладальніц новай установы ў савецкія гады працавала ў вядомай чабурэчнай на Ажэшкі. Таму пасля закрыцця апошняй яна вырашыла адкрыць сваю падобную закусачную.

Стары рэцэпт

Сакрэт чабурэкаў «па-гродзенску» быў у простым прэсным цесце без дрожджаў, яек і масла. Для яго патрэбныя толькі мука і малако.

Цеста мусіла быць тугім, для яго замесу выкарыстоўваюць цестамясільныя машыну. Максімальная закладка мукі на адзін замес — да 20 кілаграмаў, але звычайна яго гатавалі ўдвая меншымі порцыямі, каб было заўсёды свежым. Пасля замесу цеста вытрымлівалі 10 хвілін і раскочвалі ў тонкі ліст, таксама машынай.

Класічнае мясное начынне ў чабурэку — 40 грамаў мяснога фаршу з цыбуляй. З спецый дадаюцца толькі соль і чорны перац. Лепка — ручная.

Яшчэ адна асаблівасць чабурэкаў «па-гродненскі» была ў тым, што іх гатавалі без фрыцюру, проста абсмажваючы на чыгуннай патэльні з невялікай колькасцю алею.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024