На Будзённага 54а і 54а / 1, непадалёк ад польскага консульства і чыгуначнага вакзала, прадаецца комплекс пабудоў. Пачатковая цана, з якой павінны пачацца таргі - 524,6 тыс. рублёў ($ 210,8 тыс.). Раней па гэтым адрасе размяшчаўся Гродзенскі абласны цэнтр прафілактычнай дэзінфекцыі. Адзін з будынкаў узведзены ў пачатку мінулага стагоддзя.
Сярод прызначаных да продажу — аднапавярховы адміністрацыйны будынак 1956 г. пабудовы з дзвюма цаглянымі верандамі і санпрапускнік 1900 г. з тэрасай 1965 г. і цаглянай прыбудовай 1900 г. Будынак санпрапускніка пабудаваны ў стылі эклектыкі, на высокім цокалі. Дэкор моцна пацярпеў пасля капрамонту. Санпрапускнік там знаходзіўся з 1944 г., у 1956 г. на яго базе арганізавалі медвыцвярэзнік. Таксама ў комплексе прадаюцца гаражы, склады, бензасховішча і лабараторыя.
Пасля рамонту там з’явіцца будынак грамадскага прызначэння.
Некаторыя часткі нежылых памяшканняў прапануюць у арэнду: капітальныя будынкі плошчай 18,1 кв.м — да 2025 г. і плошчай 56,6 кв. м да 2025 г. Сам участак пад забудовай плошчай 0,1974 га можна будзе арандаваць на 50 гадоў.
Камунікацыі ёсць, але праз іх ёсць і абмежаванні: пакупнік павінны будзе захаваць існуючую сістэму цеплазабеспячэння будынка па Будзёнага, 54Б, захаваць допуск да теплопункта і камунікацыяў для абслуговых арганізацый, заключыць з імі дамовы для абслугоўвання. Сістэму вода- і электразабеспячэнне гэтага будынка таксама трэба будзе захаваць.
Праектную дакументацыю трэба будзе распрацаваць на працягу двух гадоў, а не пазней за тры гады пасля пакупкі будынка яго трэба ўвесці ў эксплуатацыю.
Апошні дзень падачы заявак — 16 лістапада, да 16.00. Арганізатар аўкцыёну — камітэт «Гроднааблмаёмасць».
Чытайце таксама: