Тэхналогію ўзмацнення маставых перакрыццяў вырашылі зрабіць па варыянце ўздымання пралётных канструкцый на 50 см. Гэта паскорыць працэс рамонту моста, але рух пешаходаў прыйдзецца перакрыць, расказаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой для «Гродна Плюс».
Для пешаходаў навядуць пантонны мост.
Працы па ўзмацненні перакрыццяў зоймуць блізу 1,5−2 месяцаў, можа трохі больш, але тэрміны рамонту ад гэтага значна скароцяцца, падкрэсліў Гой. На сёння падрыхтавана частка моста пад свідраванне тэхналагічных адтулін, з 25 кастрычніка гэтыя працы будуць максімальна працягвацца.
Рух па Новым мосце на вуліцы Паповіча цалкам закрылі з 23 верасня. Пешаходны рух па мосце пакінулі, а на абодвух берагах Нёмана арганізавалі часовыя прыпынкі грамадскага транспарту. Ён даязджае да моста і разварочваецца.
Для рамонту моста разглядалі два варыянты. Першы прадугледжваў поўную замену маставых бэлек з узмацненнем кансольных канструкцый. Гэта запатрабавала б разборкі моста і іншых падрыхтоўчых работ. Другі варыянт прадугледжваў рэстаўрацыю і ўзмацненне бэлек і ўзмацненне кансольных канструкцый. У першым выпадку рамонт заняў бы 12 месяцаў - да кастрычніка 2023 года. Паводле «аптымістычнага» сцэнару на працы адводзяць пяць месяцаў і плануюць скончыць у траўні 2023 года. Змены ў маршрутах гарадскога транспарту пакуль абвясцілі да 10 красавіка.
Новы мост функцыянуе з 1971 года і не праходзіў ніводнага капітальнага рамонту. Па выніках абследаванняў, допуск да эксплуатацыі моста заканчваецца ў канцы 2022 года.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…