Навіны

У Гродне пачалі будаваць яшчэ адно пажарнае дэпо — для жыхароў Грандзіч

У лесе на месцы былой вайсковай часткі ў Грандзічах плануецца пабудаваць пажарнае дэпо, якое будзе абслугоўваць мясцовых жыхароў. Яшчэ адно пажарнае дэпо было неабходна згодна з нормамі. Такі адказ атрымаў гродзенец на свой зварот у Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Мясцовы жыхар звярнуўся ў Мінархітэктуры і будаўніцтва ў канцы верасня. Падставай стала будаўнічае смецце, якое звозілі ў лес пры будаўніцтве магістралі. Пры гэтым завалілі сажалку — пажарны рэзервуар. Раней на гэтым месцы была вайсковая частка.

Неўзабаве пясок і груду абломкаў пачалі раскочваць і раўняць, разбіраць рэшткі старога будынка, заўважыў мясцовы жыхар.

Аб будаўніцтве паведамлялі і ў «Гродзенскай праўдзе». Акрамя базы гарадской службы МНС, на месцы былой вайсковай часткі планавалі ўладкаваць зялёную зону, дзе могуць з’явіцца спартыўныя і забаўляльныя аб’екты. Гэта прадугледжана генеральным планам Гродна на 2020−2030 гады.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025