Пяць крыміналак за павышэнне цаны: дзяржкантроль праверыў амаль 5000 крамаў на Гродзеншчыне

У Гродзенскай вобласці распачалі пяць крымінальных спраў за павышэнне цэнаў на прадукты. З 7 па 17 кастрычніка 2022 года Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) праверыў 4785 аб’ектаў гандлю, паведаміў «Гродна Плюс».

У Гродзенскай краме. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

Парушэнні выявілі ў 57 аб’ектах. Па ўсіх фактах павышэння цэнаў даюць прававую ацэнку.

14 кастрычніка 2022 года было вядома пра дзве крымінальныя справы. Іх распачалі за павышэнне цэнаў у дзвюх крамах Гродна і Ваўкавыска. Тады КДК выявіў павышэнне цэнаў не менш чым на 30 тавараў. Сярод іх каўбасныя вырабы, мясныя кансервы і марожанае. Павышэнне на асобныя тавары дасягнула 1,7 рублёў.

Па якім артыкуле могуць асудзіць супрацоўнікаў крамаў

За павышэнне цаны на прадукты супрацоўнікам крамы можа пагражаць пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў са штрафам альбо без яго. Таксама адказную асобу пазбавяць права займаць акрэсленыя пасады і займацца акрэсленай дзейнасцю паводле ч.1 арт.426 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Калі забаранілі рост цэнаў

Рост цэнаў забаранілі ад 6 кастрычніка 2022 года. Выключэнні з забароны тычацца індывідуальны рашэнняў міністра альбо старшыні аблвыканкама. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што за парушэнне забароны будуць затрымліваць і заводзіць крымінальныя справы. Адказнасць ён усклаў на Генеральную пракуратуру і Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Чытайце таксама: Мяса на 18%, алкаголь на 16%. Што падаражэла, а што стала танней у Беларусі за год

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024