Аб’екты грамадскага прызначэння плануюць пабудаваць у мікрараёнах Баранавічы і ў Паўднёвы. Участкі пад будаўніцтва выставілі на аўкцыён. Пачатковая цана: 29 і 42 тыс. рублёў, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.
На продаж выставілі ўчастак у мікрараёне «Баранавічы-1». Ён размяшчаецца на вуліцы Ваўжэцкага, насупраць аўтобуснага прыпынка «Баранавічы», надалёка ад царквы ў гонар Аўгустоўскай іконы Маці Божай.
Пачатковая цана за ўчастак плошчай 0,325 га — амаль 29 тыс. рублёў. Участак прапануюць у арэнду на 50 гадоў. Новы ўладальнік павінен пабудаваць там будынак грамадскага прызначэння. Гэта можа быць гандлёвы цэнтр альбо офісы.
Участак плошчай 0,4405 га размяшчаецца насупраць касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі на вул. Цэнтральнай, каля перасячэння з вул. Александровіча. Як і ўчастак у Баранавічах, зямлю прапануюць у арэнду на 50 гадоў. Пачатковая цана аб’екта — амаль 42 тыс. рублёў. Там таксама павінен з’явіцца будынак грамадскага прызначэння.
Аўкцыён адбудзецца 22 лістапада 2022 года ў 12:00. Яго правядуць у актавай зале Гродзенскага гарвыканкама на плошчы Леніна 2/1.
Чытайце таксама: Новы раён на Таўлая пачне забудоўваць мінская прыватная фірма. Яна ўжо мае два праекты ў Гродне
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…