У Гродне запланаваны чарговыя дарожныя работы. Пад бягучы рамонт трапілі дзясяткі вуліц. Таксама дадатковыя працы чакаюць дарогу і тратуары на вул. Ажэшка.
Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў.
Што будуць рабіць на вул. Ажэшкі?
На дарозе (участак у дакументацыі не ўдакладняецца) разбяруць асфальтабетоннае пакрыццё, падмурак і цэментны падсцілаючы пласт. Усталююць бартавы камень і бетонныя падмуркі. Работы запланаваны з 31 кастрычніка па 4 лістапада. На іх выдаткуюць 25 525,02 рублёў з гарадскога бюджэту.
Чытайце таксама: Ажэшкі адкрыюць для машын ужо на выхадных, для транспарту — пасля 15 траўня. Як ён паедзе да гэтага
Які рамонт будзе на вуліцах Гродна?
Згодна з дэфектным актам, Гродне чакае рамонт калодзежаў. На вул. Лідскай і вул. Азёрская шаша пракладуць вонкавыя сеткі камунікацыі. У правалах на вул. Шчорса, вул. Суворава, вул. Савецкіх памежнікаў ўшчыльняць грунт. На пл. Тызенгаўза і вул. Савецкай зафарбуюць люкі. Прадугледжана ачыстка дажджавых і назіральных люкаў на 30 вуліцах. Таксама запланавана прачыстка сеткі дажджавой каналізацыі. На некаторых вуліцах усталююць дажджапрыёмныя рашоткі.
Гэта будзе каштаваць 72 826,38 рублёў з гарадскога бюджэту. Работы правядуць з 31 кастрычніка па 4 лістапада.