Пуцеправод на вул. Перамогі. Фота Grodno.in
Спецыяльная камісія абследавала масты ў Гродне. Па выніках сем збудаванняў чакае бягучы рамонт. Іх пачысцяць, пафарбуюць і абароняць ад карозіі. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце дзяржзакупак.
Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць працэдуру запыту цэнавых прапаноў. Кошт закупкі - 82 921 рублёў з гарадскога бюджэту.
Будаўніча-мантажныя работы правядуць з 21 па 25 кастрычніка 2022 года.
Віядук на вул. Янкі Купалы. Тут адрамантуюць агароджу: пачысцяць ад соляў і карозіі, пратравяць металічныя паверхні, абароняць ад карозіі, пагрунтуюць і пафарбуюць. Таксама адрамантуюць і пафарбуюць колаадбойны борт.
Пуцеправод на вул. Перамогі. У планах — афарбоўка, ачыстка ад солі і карозіі, пратраўка, абарона ад карозіі, грунтоўка агароджы і афарбоўка колаадбойнага борта.
Развязка на вул. Будзённага. Тут — той жа рамонт, што і ў віядука і пуцеправода. А таксама — афарбоўка падземнага пераходу.
Новы пуцеправод на вул. Горкага. Колаадбойнік тут пачысцяць ад солі і карозіі, пратравяць, пафарбуюць і абароняць ад карозіі. Той жа рамонт чакае агароджу. Бардзюры на бетоннай аснове разбяруць і ўсталююць бетонны бартавы камень. Таксама пафарбуюць парапет.
Стары пуцеправод на вул. Горкага. Пафарбуюць парапет, колаадбойнік і агароджу ачысцяць ад солі і карозіі, пратравяць, пафарбуюць і абароняць ад карозіі.
Мост у Ласосна. Металічны колаадбойнік пачысцяць шчоткамі і пафарбуюць. Бетонны колаадбойнік пафарбуюць і адрамантуюць борт. Агароджу пачысцяць і абароняць ад карозіі.
Мост на вул. Ажэшка чакае афарбоўка.
Чытайце таксама: У Гродне правераць бяспеку мастоў, пуцеправодаў і падземных пераходаў
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…