Гродзенцы прыходзяць у міліцыю «здавацца», сцвярджаюць сілавікі. Да палітвязня Паўла Мажэйка не пусцілі следчага. Супрацоўнік РАУС Андрэй Пігульскі, які выступаў сведкам на судах па адміністрацыйных працэсах, атрымаў павышэнне. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 10 па 16 кастрычніка.
Затрыманне ў Лідзе. Лідчанін затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП) і распаўсюджванне свастыкі (арт. 19.10 КаАП). Хлопец раней судзімы па арт. 205 КК «Крадзеж» і арт.208 КК «Вымагальніцтва».
Затрыманне ў Гродне. Жыхара Гродзенскага раёна Максіма Саўко затрымалі за рэгістрацыю ў чат-боце «План Перамога» і за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. 14 кастрычніка фэйкавую інфармацыю аб запуску плана «Перамога» запусціў Telegram-канал, які стварылі сілавікі. Пасля гэтага адбылося некалькі затрыманняў.
Сілавікі сцвярджаюць, што адзін гродзенец убачыў свае звесткі ў Telegram-канале «Поступи по совести», які дэананімізуе ўдзельнікаў пратэсту, і прыйшоў у міліцыю. З мужчынам запісалі відэа. Ён сказаў, што з ім правялі прафілактычную гутарку і адпусцілі.
Яшчэ адзін гродзенец пакаяўся міліцыі за каментары і сказаў, што «быў дэбілам», а «Ціханоўская апынулася той яшчэ мадам». Ён паведаміў, што выдаляў усе групы, у якіх быў і хоча выдаліць пакінутыя каментары.
Насупраць консульства Польшчы на вуліцы Будзёнага прайшоў мітынг прафсаюзаў супраць «агрэсіўнай палітыкі Польшчы».
«Мы хочам усе ў незалежнай Беларусі жыць у міры і згодзе і паважаць у тым ліку грамадзян Рэспублікі Польшча і палякаў!!! Вы ж звычайныя людзі, у вас таксама ёсць дзеці!!!», — сказала намесніца старшыні абласной арганізацыі «Белая Русь» Святлана Вараніца.
У судзе Астравецкага раёна вынеслі прысуд Палянскаму Максіму паводле арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады». Суддзя Дзмітрый Багдановіч прысудзіў абвінавачанаму два гады «хіміі», паведамляе «Вясна».
Максіма абвінавацілі ў абразе намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Хазалбека Атабекава. Мужчына пакінуў каментар: «М*дак выключны, ведаю яго непасрэдна, лёс склаўся так, што давялося сутыкнуцца з ім, калі ён быў камбрыгам 3214…».
Гэтым выразам ён «нанёс шкоду гонару і годнасці супрацоўніка Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, нанёс шкоду аўтарытэту названага супрацоўніка ў вачах навакольных, падарваў прэстыж кіраўніцкай дзейнасці ў дзяржаве».
Праўладная актывістка з Гродна Вольга Бондарава знайшла новую мэта для атакі — білборд з рэкламай навушнікаў ў цэнтры Мінска. Яна чамусьці назвала намаляваную на плакаце мадэль «трансгендэрам» і ўгледзела ў яе знешнасці «прапаганду ЛГБТ».
Праз суткі пасля скаргі ў «кампетэнтныя органы» білборд знік: яго змяніла сацыяльная рэклама, заўважыла Z**kalo.
Андрэй Пігульскі быў намеснікам начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі. Цяпер ён — начальнік ААПП АУС адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна.
У прыватнасці, Пігульскі фігураваў у адміністрацыйных справах інтэрнэт-рэсурсу Hrodna.life у 2021 годзе, працэсе Сяргея Калмыкова, затрыманага з Ціханоўскім у траўні 2020 года, працаваў з затрыманымі на акцыях пратэсту.
42-гадовага гродзенца К. судзілі за публічную абразу Аляксандра Лукашэнкі, паклёп на ягоны адрас і здзек з дзяржсімволікі (ч.1 арт. 368, ч. 2 арт. 367 і арт. 370). Верагодна, гэта Павел Клапаток, якога пачалі судзіць 6 кастрычніка.
У судзе Ленінскага раёна Гродна яго асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму. Тэлефон мужчыны канфіскавалі.
З Гродзенскай вобласці туды 14 кастрычніка ўнеслі Андрэя Кандратовіча. Ён адбывае пакаранне па «справе Зельцара».
На кнігу ў кнігарні «Праметэй» звярнула ўвагу праўладная актывістка Вольга Бондарава. Пасля яе звароту кнігу прыбралі.
«Гэта кніга для ўсіх уладальнікаў члена. Гаворка ў ёй ідзе аб тваім целе, аб тым, што з ім адбываецца, і аб такіх жыццёвых рэчах, як, напрыклад, мыццё ў душы побач з хлопцам, у якога пеніс прыкметна большы за твой», — апісваюць кнігу.
«Гэта значыць, кожны малы можа прачытаць і пра сэкс з бананам, і без банана, і пра мастурбацыю, і пра сэкс без эякуляцыі — увогуле, стаць глыбокім прафесіяналам у галіне сэксу, каб потым пайсці практыкаваць тэарэтычныя веды з першым педафілам, які трапіў», — робіць выснову Вольга.
Цяпер Вольга змагаецца з гэтай кнігай у Мінску. А таксама — з іншымі кнігамі, якія «праслаўляюць ЛГБТ» і «разбэшчваюць непаўналетніх».
Палітвязень Дзяніс Івашын атрымаў усю прэсу, якая не даходзіла яму са жніўня. Гэта адбылося пасля таго, як блізкія вырашылі разабрацца ў сітуацыі. Па словах работнікаў турмы, у замінцы вінаватая «Белпошта».
11 кастрычніка да Паўла Мажэйкі адміністрацыя гродзенскай турмы не пусціла следчага. Нібыта не было вольнага кабінета і незанятых канваіраў, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».
26-гадовага Андрэя Лагуна прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 342 КК «Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» за ўдзел у маршы 6 верасня 2020 года. Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі, паведамляе «Вясна».
Падчас ператрусу ў Андрэя знайшлі некалькі неадпраўленых лістоў палітвязням. Хлопец растлумачыў, што хацеў напісаць палітвязню Максіму Знаку, але ліст так і не адправіў. Пракурор Ганна Каралько ўдакладніла, дзеля чаго ён хацеў адправіць гэтыя лісты. Андрэй сказаў, каб «проста падбадзёрыць».
Telegram-канал «Инфо_Удар» прызналі экстрэмісцкім па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 6 кастрычніка 2022 года.
Студэнт з Гродна загінуў ва Украіне 11 кастрычніка 2022 года. Міхаілу Шавельскаму быў 21 год, ён навучаўся ў Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Польшчы.
Загінулы тры гады навучаўся на псіхолага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Таксама быў вернікам гродзенскай Лютэранскай царквы, дапамагаў святару Уладзіміру Татарнікаву. Міхаіла адлічылі па палітычных матывах у 2021 годзе. Каб не патрапіць у беларускае войска, ён з’ехаў у Польшчу. Там ён паступіў ў Хрысціянскую тэалагічную акадэмію на евангельскае (лютэранскае) багаслоўе.
У Гродзенскай вобласці распачалі дзве крымінальныя справы за павышэнне цэнаў на прадукты. Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) убачыў беспадстаўнае павышэнне цэнаў у дзвюх крамах Гродна і Ваўкавыска.
КДК выявіў павышэнне цэнаў не менш чым на 30 пазіцый тавараў. Сярод іх каўбасныя вырабы, мясныя кансервы і марожанае. Цану павялічылі з 6 па 8 кастрычніка. Павышэнне на асобныя тавары дасягнула 1,7 рублёў.
На прадпрыемстве закупяць мабільныя тэлефоны і відэарэгістратары. Удакладняюць выбар мадэляў тэлефонаў і мабільнага аператара, паведаміў начальнік цэха сувязі Аляксандр Бакей. Таксама на прадпрыемстве прадумваюць, як арганізаваць захоўванне асабістых тэлефонаў. У распрацоўцы дакументы, якія рэгулююць парадак выкарыстання і адказнасць за захаванасць прылад, якія прадаставіць прадпрыемства.
Тэлеканал «Гродна Плюс» пакараў свайго інжынера відэамантажа. Прычына — той пусціў у эфір архіўны запіс «Асоба дня» ад 2019 года, у якім узгадалі журналіста Юрыя Дудзя.
На думку «Гродна Плюс», падобнай інфармацыі не месца ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала. Таму рэдакцыя папрасіла прабачэння перад сваімі гледачамі, «каго магла абразіць дадзеная інфармацыя».
На тэрыторыі Беларусі 11 кастрычніка перастаў адкрывацца гродзенскі блог s13.ru. Доступ абмежавала Міністэрства інфармацыі Беларусі. Зараз на сайт можна патрапіць толькі праз VPN, сказалі Hrodna.life ў рэдакцыі s13.ru.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…